Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1982—1997)

Рада БНР (1982—1997)

Падзеі. Дакументы. Асобы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя... Болей »


Альбом салідарнасці

Альбом салідарнасці

“Альбом салідарнасці” распавядае гісторыю зняволення і вызвалення палітычнага вязня ў адной аўтарытарнай краіне працягласцю ў 1052 дні. У цэнтры гэтай гісторыі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У выніку сфабрыкаванай справы за праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення, але выйшаў на свабоду раней за прысуджаны тэрмін. Гэта адбылося дзякуючы надзвычай шырокаму руху інтэрнацыянальнай салідарнасці ... Болей »


Міхась Кукабака

Міхась Кукабака

У дакументальнай кнізе, прысвечанай Міхасю Кукабаку — беларускаму іншадумцу і публіцысту часоў СССР, адлюстраваныя невядомыя старонкі яго біяграфіі, а таксама прадстаўленыя публіцыстычныя творы і дакументы. Аснову кнігі складае штэрв’ю з Міхасём Кукабакам, якое запісвалася на працягу трох дзён у лютым 2013 года ў Маскве. Болей »


Запруднік Янка, Па гарачых слядах мінуўшчыны

Па гарачых слядах мінуўшчыны

мае лісты 1952-1959 гг.

Запруднік Янка

Кніга доктара Янкі Запрудніка (26-ая ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з'яўляецца зборам эпісталярыяў аўтара, напісаных цягам 1952-1959 гг. з Бельгіі, Нямеччыны і ЗША. Адрасаты — суродзічы беларусы ў розных краінах Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі, з якімі абмяркоўваліся тэмы грамадска-культурнага і асабістага жыцця. Лісты адлюстроўваюць тэмы і праблемы, якімі жыў і сам аўтар, і беларуская эміграцыя на Захадзе ў 1950-х гг. Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 5

Дзённікі і запісы

1989–1991

Барадулін Рыгор

Пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1989–1991” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі — перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце — незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю. Выйшлі новыя кнігі вершаў і перакладаў, ішло напружанае тво... Болей »


Paszkiewicz Urszula, Szymański Janusz, Informator o stratach bibliotek i księgozbiorów domowych na terytoriach polskich okupowanych w latach 1939-1945

Informator o stratach bibliotek i księgozbior...

(bez ziem wschodnich)

Paszkiewicz Urszula, Szymański Janusz

Trafia obecnie do czytelników kolejna, trzecia już publikacja na temat strat bibliotek na ziemiach polskich, poniesionych w okresie II wojny światowej, przygotowana w Biurze Pełnomocnika Rządu do Spraw Polskiego Dziedzictwa Kulturalnego za Granicą. Pierwszy tom z tego cyklu, Straty bibliotek w czasie II wojny światowej w granicach Polski z 1945 roku. Wstępny raport o stanie wiedzy, stanowił zebranie i podsumowanie danych z polskich publ... Болей »


Фядута Аляксандр, Лаўрэш Леанід - уклад., Асоба і час, 6

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

Фядута Аляксандр, Лаўрэш Леанід - уклад.

У шостым выпуску беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час», як і ў папярэдніх, змешчаны цікавыя для аматараў айчыннай гісторыі і культуры матэрыялы. Сярод іх — дакументы з беларускіх, французскіх і расійскіх архіваў, датычныя ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі і паўстання 1863 года, а таксама пісьменнікаў XIX ст.; успаміны пра Сакрата Яновіча і Кіма Хадзеева; недрукаваныя лісты Зоські Верас, Піліпа Пестрака; карэспандэнцыя «Нашай ... Болей »


Аўрэліюс Марк, Роздумы

Роздумы

Аўрэліюс Марк

Падумай пра сусьветную субстанпыю, якое ты зьяўляешся вельмі малою часткаю; як і пра сусьветны час, зь якога кароткае і неспасьцярожнае прамежжа вымерана табе; і пра тое, што ўхвармавана доляю, і як малою часткаю гэтага зьяўляешся ты сам. (Марк Аўрэліюс) Болей »


Бацькаўшчына

Бацькаўшчына

Зборнік гістарычнай літаратуры

Сёлетні выпуск «Бацькаўшчыны» прысвечаны ратным подзвігам нашых продкаў. Усе літаратурныя творы, змешчаныя ў гэтым зборніку, пачынаючы з «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» і заканчваючы творамі аб апошняй вайне, расказваюць пра слаўных сыноў нашай роднай зямлі, якія, ахвяруючы сваім жыццём, змагаліся за Волю і Славу Бацькаўшчыны, баранілі яе то ад крыжакоў з Захаду, то ад ардынцаў з Усходу... Болей »


Паўстаньне на Беларусі 1863 году

Паўстаньне на Беларусі 1863 году

„Мужыцкая Праўда” й лісты „з-пад шыбеніцы”. Тэксты й камэнтары

Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда" становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду" даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты вельмі ўскладнены, а ў савецкіх падкантрольных умовах для шмат каго проста немагчымы. Тым ня менш, савецкія аўтары аднадушна заяўляюць пра... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-44]   Наступная   Апошняя