be
pdf

Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984)

Панькоў Мікола

Мікола Панькоў уяўляе сабой прыклад клясычнага культурніка. Іх праца менш заўважная, пра іх рэдка згадваюць, нават карыстаючы зь іхнага плёну, імёны падмяняюць абагульненым – выдавец, укладач... Але адчувальны прагал, характэрны, бадай, для любога грамадзтва, ня толькі беларускага й ня толькі на эміграцыі, — гэта менавіта нястача культурнікаў. Героі “Хроніка беларускага жыцьця на чужыне” пераважна эмігранты 1944 г. зь Беларусі, якія абіралі невядомасьць у будучыні замест гарантаванай місы баланды ў савецкім канлягеры. У той час нават праца на зямлі ці элементарнае выжываньне на акупаванай тэрыторыі магло кваліфікавацца як пасобніцтва ворагу. Большасьць падзеяў, апісаных у “Хроніцы”, спачатку адбываліся ў Нямеччыне: сьвяткаваньні, імпрэзы, мэмарандумы. З часам беларускае эмігранцкае жыцьцё зьмясьцілася ў ЗША, Канаду, Аргентыну, Аўстралію, Вялікабрытанію. “Хроніка” выводзіць з нябыту сотні імёнаў беларускіх эмігрантаў. Паказальнік асобаў налічвае больш за 1900 прозьвішчаў. Да Міколы Панькова ніхто не займаўся падрабязным натаваньнем падзеяў беларускай эміграцыі. Ягоная “Хроніка” зьяўляецца базай для вывучэньня гісторыі беларускай эміграцыі.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Гістарычны Агляд
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2001
  • Рэдактар: Гардзіенка Алег
  • Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд
  • Катэгорыя: Гісторыя, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Copyright: © 2001 by Беларускі Гістарычны Агляд, Алег Гардзіенка, БІНіМ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1536
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Гістарычнага Агляду
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org