be

Навіны

Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут атрымаў Ордэн Белага Арла
2026-05-03 12:47
Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут атрымаў Ордэн Белага Арла
На гэтым тыдні Анджэй Пачобут быў вызвалены з беларускай калоніі ў рамках абмену з Польшчай. Прэзідэнт Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Анджэя Пачобута ордэнам 11 лістапада 2025 года «ў знак прызнання яго выдатнага ўкладу ў справу палякаў у Беларусі, у прыватнасці...
ЕГУ запрашае на адукацыйную праграму Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм
2026-05-03 11:35
ЕГУ запрашае на адукацыйную праграму Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм
   «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм» — гэта новая адукацыйнуя праграма Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні.На матэрыяле культурнай спадчыны Беларусі, Літвы і іншых краін Еўропы мы рыхтуем менеджараў культуры і спецыялістаў у крэатыўным турызме, здольных ствараць уласныя аўтарскія...
Кніга пра «Зоркі» да Адама Глобуса
2026-05-02 12:10
Кніга пра «Зоркі» да Адама Глобуса
Выйшла з друку кніга Адама Глобуса “Зоркі. Словы пра майстроў культуры”, якая складаецца з сціслых, часам афарыстычных эсэ пра лёсы вядомых творчых асобаў ад Купалы і Басё да Ван Гога і Барткевіча. Героі кнігі “Зоркі” Адама Глобуса — паэты, мастакі і акцёры. Кожны з іх варты асобнай манаграфіі...
Дубавец пра кнігу Насты Кудасавай і феномен “голай рыбы” ў беларускай культуры
2026-05-01 12:29
Дубавец пра кнігу Насты Кудасавай і феномен “голай рыбы” ў беларускай культуры
У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад “безагляднасці” паэткі Насты Кудасавай праз “нагласць” дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў “Нашай Ніву”.      Выпуск...
Паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева атрымала прэстыжную нямецкую літаратурную прэмію
2026-05-01 12:05
Паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева атрымала прэстыжную нямецкую літаратурную прэмію
Лаўрэаткай прэстыжнай нямецкай літаратурнай прэміі Hilde-Domin-Preis у галіне літаратуры ў выгнанні 2026 года горада Гайдэльберг сёлета стала беларуская аўтарка Юля Цімафеева. Пра гэта паведаміў Альгерд Бахарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук. Прэмія, названая ў гонар вядомай паэткі Гільдэ Дамін (1909-2006)...
«Нясвіжская крыза альбо вернуты рай» — успамін пра Уладзіслава Ахроменку
2026-05-01 12:02
«Нясвіжская крыза альбо вернуты рай» — успамін пра Уладзіслава Ахроменку
Кніга «Нясвіжская крыза альбо вернуты рай» гэта зборнік прозы заўчасна пакінуўшага гэты свет таленавітага пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі, якую выдаў Фонд Kamunikat.orgКніга вельмі розных жанраў і накірункаў. Чытач знойдзе тут яго славутую «Тэорыю змовы» — вострасюжэтны кінараман-фарс, у...
Дэбютны раман Тэклі Мандрык пра эмігрантаў на Падляшшы
2026-05-01 10:18
Дэбютны раман Тэклі Мандрык пра эмігрантаў на Падляшшы
У Польшчы ў выдавецтве “PaparaćNiaKvietka” выйшаў з друку дэбютны раман Тэклі Мандрык “Прытулак”. Маладая аўтарка ўзяла псеўданім ў памяць аб сваёй бабулі. Анатацыя: “Палітычныя ўцекачы Ліда і Уладзь Сцешыкі ўвесну 2022 году набываюць на Падляшшы вясковую хату ў знікаючай вёсцы Кірункі....
Болей »
Поле памяці

Поле памяці

Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Асіноўскі Святаслаў

Гартаючы старонкі гэтай кнігі, вы пабываеце ў таямнічай Артыі, на славутым оршынскім полі, наведаеце старадаўняе беларускае мястэчка, зазірнеце на шумны кірмаш і ў вясёлы цыганскі табар, пройдзеце па старых мінскіх вуліцах і зробіце экскурсію па першых айчынных мануфактурах. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў
pdf

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў

Дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі XVI-XX ст. у Фондах гістарычных архіваў Украіны. Даведнік

У даведнік увайшлі дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі, якія захоўваюцца ў дзяржаўных гістарычных архівах Украіны. Выданне прызначана навукоўцам, тэолагам, краязнаўцам і студэнтам.... Болей »

Цэнзарскія нажніцы

Цэнзарскія нажніцы

Проза 1984-1999
Астравец Сяргей

Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае... Болей »

Інкарпарацыя

Інкарпарацыя

Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай
Анішчанка Яўген

Кніга распавядае пра падзеі, што адбываліся на тэрыторыі беларускай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага – падчас падрыхтоўкі падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі ў канцы XVIII стагоддзя. Яна абапіраецца на ўнікальныя дакументы, знойдзеныя ў расійскіх і беларускіх архівах.... Болей »

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў
pdf

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў

Дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі XV-XIX ст. у Фондзе „Канцэлярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў Расіі”. Даведнік

У даведнік увайшлі звесткі пра дакументы гісторыі царквы ў Беларусі, што захоўваюцца ў Фондзе „Канцэлярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў Расіі” Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Санкт-Пецярбурзе. Прызначана шырокаму колу даследчыкаў.... Болей »

Асветнікі зямлі беларускай. Х – пачатак ХХ ст.

Асветнікі зямлі беларускай. Х – пачатак ХХ ст.

Энцыклапедычны даведнік

У кнізе змешчаны матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях каля 750 прадстаўнікоў філасофскай і грамадскай думкі Беларусі ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. Сярод іх дзяржаўныя, грамадска-палітычныя і рэлігійныя дзеячы, філосафы і педагогі, пісьменнікі і мастакі, кампазітары і музыканты, выдаўцы... Болей »

Архітэктура Беларусі

Архітэктура Беларусі

Энцыклапедычны даведнік

... Болей »

Археалогія Беларусі
djvu

Археалогія Беларусі

Помнікі ХІV – ХVІІІ стст.

У энцыклапедыі асвятляюцца археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы... Болей »

Археалогія Беларусі
djvu

Археалогія Беларусі

Сярэдневяковы перыяд (ІХ – ХІІІ стст.)

У энцыклапедыі асвятляюцца археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы... Болей »

Археалогія Беларусі
djvu

Археалогія Беларусі

Жалезны век і ранняе сярэднявечча

У гэтым томе «Археалогіі Беларусі» на аснове археалагічных крыніц з выкарыстаннем, дзе гэта магчыма, дадзеных іншых навук асвятляецца гістарычнае развіццё старажытнага насельніцтва, якое насяляла тэрыторыю Беларусі ў эпоху жалеза (VIII—VII стст. да н. э. — IV—V стст. н. э.) і ранняга сярэднявечча (V—VI... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org