be

Успаміны і роздум

Корзун Уладзімір

Як шмат чаго мы не ведаем. У тым ліку і пра рукапісы людзей, якія захоўваюцца ў прыватных архівах. А што яны існуюць пацвярджае і гэта кніга, якую ты, шаноўны чытач, трымаеш у сваіх руках. Лёс гэтага рукапісу па-свойму цікавы і ўнікальны. Напісаны ў першай палове 70-х гадоў мінулага стагоддзя і разлічаны, у першую чаргу, на нашчадкаў і блізкіх, ён урэшце рэшт пабачыў свет у выглядзе кнігі. Дзякуючы ізноў жа родным і сваякам яе аўтара Уладзіміра Аляксандравіча Корзуна. Адбылася, хоць і запозненая гістарычная і Боская справядлівасць. Праўда, асабліва на пачатку, у нас, выдаўцоў, узнікалі сякія-такія сумневы ў мэтазгоднасці яе друкавання, бо напісана яна не прафесійным пісьменнікам, мастаком, грамадскім дзеячом, які быў у гушчы грамадскага і культурнага жыцця, а звычайным чалавекам, настаўнікам, які ўсё сваё свядомае жыццё пражыў у правінцыі і займаўся выхаваннем любові да роднага беларускага слова і літаратуры. А такія тэксты, на жаль, не заўсёды выклікаюць належную цікавасць у чытача. Да таго ж, своеасаблівая шурпатасць аўтарскага стылю, паўторы, частая засяроджанасць на другарадным, неістотным, празмерная ўвага да малазначных падзеяў, у некаторых месцах яўная паспешлівасць, а ў іншых неапраўданая зацягнутасць напісанага выклікала патрэбу ў касметычнай шліфоўцы тэксту. Пры гэтым, праўда, не ўмешваючыся ў саму структуру твора, яго канцэпцыю і танальнасць, стараючыся па магчымасці захоўваць каларыт і адметнасць мовы аўтара.

Беларускія аўтары:
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка часопіса \"Куфэрак Віленшчыны\" № 7
  • Месца выхаду: Маладэчна
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Казлоўскі Міхась
  • Памеры: 110с., іл., 21см
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Мэмуары
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1247, EEDC — 2757
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org