be

Беларускі праваслаўны каляндар

на 1968 год

Прэзэнтуючы ўвазе нашых вернікаў і прыхільнікаў гэты першы друкаваны Беларускі Праваслаўны Каляндар, Епархіяльная Управа спадзяецца, што ён хоць у пэўнай меры задаволіць самыя пякучыя патрэбы праваслаўных Беларусаў на чужыне. Ужо ў гэтым толькі сэнсе Каляндар ёсьць нашым важным дасягненьнем. Але цэннасьць гэтага пачыну яшчэ больш увыдатняецца, калі глянуць на яго зь іншых бакоў. 3 тае простае прычыны, што гэта ёсьць першая наша публікацыя такога характару, складальнікі яе з натуры рэчы мусілі праходзіць па нязьведаным дасюль грунце й там-сям давялося працярэбліваць новыя сьцежкі. Тэй нязьведанай дасюль тэрыторыяй ёсьць справа беларусізацыі стара-славянскіх імёнаў ды ўвядзеньне нашае мовы ў малітвы і іншыя рэлігійныя тэксты. Усе мы адчуваем патрэбу такога мерапрыемства й згаджаемся, што прыйшоў час завяршыць вялікую ідэю, пачатую ажно 450 год таму назад праз выдатнага сына нашага народу, др. Фр. Скарыну, які пералажыў Сьв. Пісаньне на стара-беларускую мову. Ведаем мы, што, калі-б Царква нашая тых часоў была падтрымала той геніяльны пачын вучонага, дык нятолькі зьвязала-б сябе навекі з народам моцнымі натуральнымі вязямі, але і адгарадзілася-б нязьнішчальным мурам ад прагнае Масквы. Нажаль, па многіх прычынах так ня сталася.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Сьвятая Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква на чужыне
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1967
  • Выдавец: Сьвятая Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква на чужыне
  • Выдавецтва/ друкарня: Выданьне Епархіяльнае Ўправы Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чужыне
  • Памеры: 124с., іл., 23см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Рэлігія, Біяграфіі
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1257
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org