Maszkiewicz Mariusz

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Mariusz Maszkiewicz.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Старабеларуская літаратура ХІ - XVIII стст.

Старабеларуская літаратура ХІ - XVIII стст.

Хрэстаматыя

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Тварановіч Галіна

Выдавец: Універсітэт у Беластоку, Філалагічны факультэт

ISBN: 83-89031-81-7

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мастацкая літаратура; Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1319]

Беларускае прыгожае пісьменства мае сваю адметную, насычаную культурна-эстэтычнымі з'явамі тысячагадовую гісторыю. Адзін з найскладаных, ці не важнейшых яе перыядаў - даўняя, старажытная літаратура і прадстаўлена у дадзенай хрэстаматыі разнастайнымі тэкстамі ХІ-ХУШ стст. Трэба падкрэсліць, што менавіта на гэтай працяглай часавай дыстанцыі, асабліва інтэнсіўна ў некаторыя яе перыяды, адбывалася фарміраванне архетыпу, вобліку, характару беларуса. Хіба дзякуючы найперш слаўнай мінуўшчыне пад бел-чырвона-белым штандарам і вершнікам-пераможцам увогуле ёсць Беларусь на сучаснай мапе свету... Есць насуперак неспрыяльным, часам нават трагічным варункам гістарычнага развіцця. Тое, што само існаванне Беларусі забяспечана папярэднімі эпохамі, наўпрост паказала ўжо XIX стагоддзе, калі ўслед за Адамам Міцкевічам1, і поруч з ім, цэлая кагорта падзвіжнікаўпачынальнікаў на беларускай ніве самааддана рупілася аб пераемнасці культурна-духоўных традыцый, абуджэнні гістарычнай памяці, фарміраванні нацыянальнай свядомасці. Гісторыя старажытнай беларускан літаратуры асабліва выразна сведчыць аб тым, што ў даўнія часы слова ў славянскім свеце найчасцей было і справаю, дзейсным удзельнікам жыцця, што, урэшце, актуальна і для пазнейшых эпох.

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)