Кансьпіратар Беларускі

Кансьпіратар Беларускі

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005

Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4025]; EEDC — [2658]

Сыгнатура: XV.3.Mal

Непасрэдным узорам для “Кансьпіратара Беларускага” стаў “Малы кансьпіратар”, які ў часы ваеннага становішча 1980-х дапамагаў польскай апазыцыі разумна змагацца з дыктатурай. Нават некаторыя вытрымкі з “Малога” зьмешчаны ў “Кансьпіратары Беларускім”. Але гэта зусім самастойнае выданьне, бо ўлічвае як сучасныя беларускія рэаліі, так і наступствы тэхнічнага прагрэсу. Ці не галоўная ўвага зьвернутая ў кнізе на наладжваньне інфармацыйнай працы, абароне носьбітаў інфармацыі і сродкаў камунікацыі. Распавядаецца пра выкарыстаньне даступных паспалітаму чалавеку шыфравальных і маскавальных прыстасаваньняў, прынцыпы вырабу, захаваньня і распаўсюду друкаванай прадукцыі, асновы вядзеньня электроннай перапіскі і выкарыстаньня тэлефонаў ва ўмовах татальнага сачэньня і перасьледу. Даюцца парады, як мінімізаваць наступствы канфіскацыі носьбітаў інфармацыі і кампутарнага абсталяваньня. Асобная ўвага надаецца пытаньням бясьпекі ў памяшканьнях нелегальных арганізацыяў. Выкладзеныя падставовыя правілы паводзінаў падчас ператрусаў, допытаў, затрыманьняў і іншых сьледчых дзеяньняў. Даюцца парады, як не зрабіцца ахвярай брудных правакацыяў з боку спэцслужбаў, такіх як падкідваньня зброі, фальшывых грошаў альбо наркотыкаў. Але варта памятаць адную важную параду “Кансьпіратара” – трэба імкунцца максымальна выкарыстоўваць прававыя сродкі абароны.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уступнае слова
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Бясьпека як працэс. Давер і надзейнасьць
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 1. Абарона носьбітаў інфармацыі і сродкаў камунікацыі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 2. Выклікі і сьледзтва
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 3. Бясьпека памяшканьня
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 4. Абмежаваньне волі і затрыманьне
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 5. Правакацыі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Малы кансьпіратар
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле