be
pdf epub

Як стаць беларусам

Квяткоўскі Севярын
Сто гісторый

"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- новая кніга Севярына Квяткоўскага. Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. "Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго "я". Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку -- беларусам. Кніга аб'ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта. З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка, Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча.

Беларускія аўтары: Квяткоўскі Севярын
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецкі дом Логвінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2014
  • Рэдактар: Акудовіч Валянцін
  • Выдавец: Выдавецкі дом Логвінаў
  • Памеры: 164 с.
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2014 by Севярын Квяткоўскі, Кандрацева З. - ілюстрацыі, Выдавецкі дом Логвінаў - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
  • Дадатковая даведка: Севярын Квяткоўскі прэзентуе праект: «Як стаць беларусам. Сто гісторый» Пры ўдзеле: Ганна Валынец, Аляксандар Лукашоў, Арцём Мартыновіч, Хрысціна Марчук, Аляксандар Ярашэвіч, якія дапамаглі ў зборы тэкстаў. Адмысловыя падзякі: Андрэй Дзмітрыеў — удзел у выданні кнігі; Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская — удзел у рэалізацыі праекту на сайце budzma.org; Марына Золатава — удзел у партнёрскай рэалізацыі часткі праекту на сайце Tut.by
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org