- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта нарыс пра паўстанне на чале з Кастусём Каліноўскім у пэўным рэгіёне. З такіх падрабязных летапісаў паўстае агульная карціна тых падзей у краі. Хто і чаму ўзяў у рукі косы і стрэльбы на Вілейшчыне? Хто і для чаго падтрымліваў паўстанцаў? Якую памяць пра сябе пакінулі каліноўцы? Пра гэта і расказваюць аўтары. У кнізе пералічаны помнікі паўстанцам на Вілейшчыне: адны засталіся з тых часоў, другія паўсталі ў наш час, а трэція захаваліся толькі ў дакументальных сведчаннях. Пералік гэтых помнікаў можна перанесці на карту і стварыць турыстычны маршрут.