Кіпель Вітаўт

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Вітаўт Кіпель.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Юрэвіч Лявон, Камэнтары

Камэнтары

Літаратуразнаўчыя артыкулы

Юрэвіч Лявон

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1999

Рэдактар: Урбановіч Ілона, Саўка Зьміцер

Памеры: 302 с., 21см

Катэгорыя: Культура; Літаратуразнаўства; Біяграфіі

Copyright © 1999 by Лявон Юрэвіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [117]

У сваім разьвіцьці гістарычныя жанры жывяцца матар’яламі зь міталёгіі, гістарычных кронікаў, летапісаў, мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль грамадзкія па­трэбы задавальняюцца выключна паэтычнымі жанрамі — паданьні, легенды застаюцца дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій, характараў. Празаічныя жанры патрабуюць больш канкрэтнага гістарычнага матар’ялу, чым паэтыч­ныя. І хаця міталёгія па-ранейшаму застаецца істотнай крыніцай для малых празаічных формаў, прозе, асабліва раману, для станаўленьня й разьвіцьця неабходны даволі высокі ўзровень навуковай распрацоўкі гісторыі. Гіста­рычны раман таму і асацыюецца з паняцьцем «навуко­вы», што зыходна прадугледжвае наяўнасьць у ім гіста­рычнай праўды, адпаведнасьці адлюстраваных у творы падзеяў — падзеям рэчаіснасьці. І глыбіня й дакладнасьць перадачы фактаў, і сіла творчага ўяўленьня, здольнага ажывіць мінулае, зрабіць чытача зацікаўленым саўдзель­нікам яго, — аднолькава неабходныя для гістарычнага рамана. Але калі здольнасьць пранікнуць скрозь смугу часу, убачыць і паказаць мінулае ў такой жа ступені яскрава й выразна, як і сёньняшняе, цалкам залежыць ад таленту пісьменьніка, дык летапісы, кронікі, сьведчаньні, успаміны сучасьнікаў, як зыходны матар’ял гістарычнага рамана, павінны быць да гэтага часу асэнсаваныя гісто­рыкамі і ўведзеныя ў навуковы ўжытак — само мінулае мусіць стаць тэмай навуковых дасьледаваньняў. (Да гісторыі станаўленьня жанру гісторыка-міталягічнае прозы, фрагмант)

Беларускія аўтары: Юрэвіч Лявон

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Да гістoрыі станаўленьня жанру гістoрыка-міталягічнае прoзы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... „Лябірынты” Вацлава Ластoўскага: спрoба разгoрнутага камэнтара выбраных месцаў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... „На шляху з варагаў у грэкі”: праблемы гістoрыі — праблемы сучаснасьці
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... „Русальчына бальляда”: міталёгія й дэманалёгія ў паданьнях Сьвятаслава Каўша
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Чoрт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Паэзiя й праўда жыцьця: Янка Юхнавец
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апoстал каханьня: Рыгoр Крушына
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пакараны вершам: Алесь Салавей
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Айцы марыяны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Тавізаўцы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Змагары з „Баявoй Ускалoсі”
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Беларускі тэатар і драматургія на эміграцыі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Беларуская лексыкаграфія за мяжoй
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пётра Татарыновіч
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Міхась Міцкевіч
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Ларыса Геніюш
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уладзiмер Конан. Scripta manent
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Юрэвіч Лявон, Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія

Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія

Юрэвіч Лявон

Гэтая кніга беларускага архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча “Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія” адлюстроўвае разнастайнасць даследавання, рэпрэзентацыі і спадчыннасці справы беларускага першадрукара на эміграцыі. Пад адной вокладкай можна знайсці і скарыназнаўчыя тэксты беларусаў часоў міжваеннай Прагі ці паваеннай Нямеччыны, і змястоўнае ліставанне аднаго з найбольш значных эміграцыйных скарыназнаўцаў Вітаўта Тумаша, і аўтарскія аповед... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Жанры

Жанры

Юрэвіч Лявон

Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча «Жанры» (21-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папарэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і непублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут прадстаўлены травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная ... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Шматгалосы эпісталярыум

Шматгалосы эпісталярыум

гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні

Юрэвіч Лявон

Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць прадставіць не толькі адметнасці... Болей »


Юрэвіч Лявон, Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Гісторыя газэтаў "Бацькаўшчына" й "Беларус" (1947—2000)

Юрэвіч Лявон

Манагарафія “Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага” – восьмая ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” ды першая ў сумесным выданні Міжнароднага Грамадскага Аб’яднання “Згуртаваньне Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (ЗША). Кніга, аснованая на архіўных дакументах, распавядае гісторыю газетаў “Бацькаўшчына” і “Беларус” на працягу 1947 - 2000 гадоў. Апрача гісторыі аўтар пільна прасочвае лёсы сяброў ... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Мэмуары на эміграцыі

Мэмуары на эміграцыі

Крыніцазнаўчае дасьледаваньне

Юрэвіч Лявон

Дасьледаваньне зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх працаў Л.Юрэвіча, а найперш "Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі", што пабачыла сьвет у 1999 г. у Нью-Ёрку. У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных мэмуараў, якое можа стаць і стымулам, і асноваю новых грунтоўных дасьледаваньняў. Поўнымі тэкстамі ў гэтым томе друкуюцца два аўтары — Уладзімер Дудзіцкі й Вольг... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Літаратурны рух на эміграцыі

Літаратурны рух на эміграцыі

Юрэвіч Лявон

Агульнавядома, што беларуская культура (асабліва на выгнанні) найперш знаходзіла свой выраз, сваё адлюстраванне ў слове – слове чытаным, пісаным, друкаваным. Дзе б чалавек ні жыў – у сябе на Радзіме, ці на далёкай чужыне, апрача надзённага ён мае патрэбу выказаць свае думкі, свае пачуці, свае перажыванні. Кніга Лявона Юрэвіча “Літаратурны рух на эміграцыі” – яскравае таму пацверджанне. Выдадзеная ў 2004 годзе на 240-старонках, яна дае п... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Вырваныя бачыны

Вырваныя бачыны

Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі

Юрэвіч Лявон

Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і таму імкнуліся найбольш эфэктыўна скарыстаць дзейнасьць пад акупацыяй дзеля беларускай справы, ськіроўваючы свае намаганьні найперш на раз... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Жыцьцё пад агнём

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі

Юрэвіч Лявон

Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай эмігарцыі Лявон Юрэвіч спрабуе паказаць без ўпрыгожваньня увесь трагізм лёсу чалавека ў тых умовах у якіх ён апынуўся. Нямецкі пал... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі

Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі

Юрэвіч Лявон

Існаванне мемуарнай літаратуры - сведчанне багацця і трываласці культурных сувязяў паміж пакаленнямі. Hазнастайнасць мемуарнай спадчыны Беларусі немагчыма без твораў эміграцыйных пісьменнікаў. На жаль, можна канстатаваць, што палітычнымі мігрантамі мінулага стагоддзя сталі лепшыя і найбольш здольныя Беларусы. На Радзіме для іх не было месца. Але менавіта іх ўспаміны цяпер найбольш важныя і грунтоўныя, бо напоўнены не толькі досведам, ал... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Архіўная кніга

Архіўная кніга

Юрэвіч Лявон

„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным матар’яле: афіцыйных дакумэнтах, манускрыптах -- пэрсанальных нататках, успамінах, ліставаньні, дзе найбольш поўна адлюстраваліся п... Болей »