Maszkiewicz Mariusz

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Mariusz Maszkiewicz.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Варэца Ляіля, Варэца Валянцін, Гістарычныя асобы Беларусі

Гістарычныя асобы Беларусі

Варэца Ляіля, Варэца Валянцін

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1995

Выдавец: Інсолік

Катэгорыя: Гісторыя; Культура

Copyright © 1995 by Інсолік

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Валянцін і Ляіля Варэцы сваімі калярытнымі літаграфіямі выдатных постацяў Беларусі асьвятлілі найбольш сутнасны элемент мінуўшчыны народу — ягоны чалавечы фактар, людзей таленту і дасягненьняў. Вялікі беларускі паэт Янка Купала (1882 — 1942) пісаў у адным са сваіх дарэвалюцыйных вершаў, які сьпяваўся, быў пэўны час як народны гімн: "Не загіне край забраны, покуль будуць людзі". Цяпер у посткамуністычным часе, стагодзьдзі беларускае мінуўшчыны "засяляюцца" ізноў людзьмі пасьля дзесяцігодзьдзяў, на працягу якіх іхнія імёны былі занядбаныя, а ўчынкі апаганенныя. У гэты працэс аднаўленьня спадчыны свой каштоўны ўклад прыносяць разам з гісторыкамі і мастакі. Сярод гэтых апошніх асабліва вылучаюцца імёны Валянціна і Ляілі Варэцаў, мужа і жонкі. Іхняя сэрыя літаграфіяў "Выдатныя асобы Беларусі" сталася багатым пантэонам постацяў, якія прынесьлі свайму народу славу ды забясьпечылі яму здольнасьць выжыць у вяках, а цяпер служаць прыкладам для насьлядоўваньня. Галерэя створаных Варэцамі партрэтаў людзей, грунтоўна вывучаных і дэталізаваных — гэта натхнёнае насьвятленьне мінуўшчыны, якое красамоўна прамаўляе да сучасьнікаў Увасабленьне абстрактных і адлеглых у часе імёнаў, кожнага ў багатым кантэксьце, дапамагае нам усьведаміць значэньне гістарычнае веды ў ходзе бягучых падзеяў і дае стымул для ўчынкаў у абліччы новых выпрабаваньняў.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Варэца Ляіля, Варэца Валянцін, Культурныя дзеячы Беларусі

Культурныя дзеячы Беларусі

Варэца Ляіля, Варэца Валянцін

Валянцін і Ляіля Варэцы сваімі калярытнымі літаграфіямі выдатных постацяў Беларусі асьвятлілі найбольш сутнасны элемент мінуўшчыны народу — ягоны чалавечы фактар, людзей таленту і дасягненьняў. Вялікі беларускі паэт Янка Купала (1882 — 1942) пісаў у адным са сваіх дарэвалюцыйных вершаў, які сьпяваўся, быў пэўны час як народны гімн: "Не загіне край забраны, покуль будуць людзі". Цяпер у посткамуністычным часе, стагодзьдзі беларускае міну... Болей »