be

Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Зборнік успамінаў i артыкулау арганізатараў i актыўных удзельнікаў партызанскай вайны супроць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская барацьба савецкага народа супроць нямецка-фашысцкіх захопнікаў увайшла ў гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны як адна з яркіх яе старонак. Развіваючыся ў арганічнай сувязі з усім ходам Айчыннай вайны, будучы яе неад’емнай і падпарадкаванай часткай, нартызанская барацьба адыграла вялікую ролю ў дасягненні нашай сусветна-гістарычнай перамогі над гітлераўскай Германіяй і яе саўдзельнікамі. Гісторыя справядлівых вызваленчых і рэвалюцыйных войн ведае нямала яркіх прыкладаў партызанскіх выступленняў народных мас. Асабліва паказальна ў гэтых адносінах гераічнае мінулае нашай Радзімы, народы якой не раз узнімаліся на партызанскую барацьбу супроць іншаземных захопнікаў і іншых прыгнятальнікаў. Вялікае полымя народнай партызанскай вайны распалілі працоўныя Расіі ў тылу іншаземных інтэрвентаў і белагвардзейскіх армій у незабыўныя 1918—1920 гады. (Прадмова, фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут гісторыі партыі ЦК КПБ - філіял Інстытута марксізма-ленінізма пры ЦК КПСС
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1959
  • Выдавец: Інстытут гісторыі партыі ЦК КПБ - філіял Інстытута марксізма-ленінізма пры ЦК КПСС
  • Выдавецтва/ друкарня: Дзяржаунае выдавецтва БССР Рэдакцыя сацыяльна-эканамічнай літаратуры
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4167
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org