- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарыс вядомага беларуска-польскага паэта-дэмакрата Уладзіслава Сыракомлі «Мінск» расказвае пра горад, яго жыхароў, традыцыі, гістарычныя падзеі сярэдзіны XIX стагоддзя. Што ведае сённяшні жыхар Мінска пра свой горад, пра гісторыю роднага места, яго архітэктуру і быт? Ці зможа ўявіць, якою была сталіца хоць бы сотню гадоў назад, не кажучы ўжо пра больш далёкі час? Адказ на гэтыя пытанні, хутчэй за ўсё, маласуцяшальны. Тым болей цікавым і дасведчаным правадніком па старым Мінску здаецца нам сёння Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля).