be
pdf

Каталіцкі веснік 11 (104) 2019

Газета Віцебскай дыяцэзіі

10 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначыў 30-годдзе біскупскага служэння. Па словах самога іерарха, яго вялікім жаданнем было менавіта ў гэтай святыні падзякаваць Пану Богу за ўсё дабро, атрыманае за гэтыя трыццаць гадоў, і за ўсіх людзей, якіх Божы Провід паслаў на яго шляху. 14 лютага 1988 г. ксёндздоктар Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны пробашчам парафіі ў Гродне пасля 28 гадоў адсутнасці ў ёй святара. Аднак Бог меў свае планы, таму новаму пробашчу не было дадзена доўга служыць у гэтым касцёле і горадзе над Нёманам. 25 ліпеня 1989 г. ён быў прызначаны біскупам Мінскім і Апостальскім адміністратарам для католікаў лацінскага абраду ў Беларусі. А 28 кастрычніка ў Фарным касцёле ў Гродне адбыўся яго інгрэс як першага біскупа на гэтай зямлі з часоў ІІ Сусветнай вайны. Урачыстасць падзякі за трыццаць гадоў служэння арцыбіскупа Тадэвуша сабрала шмат жыхароў Гродна. Спачатку яны пабачылі кароткі архіўны відэаматэрыял пра інгрэс, падрыхтаваны раней кс. Казімірам Жылісам. Затым пачалася ўрачыстая Імша. Усіх прысутных прывітаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ён адзначыў, што 1989 год стаў пачаткам вялікіх змен у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што арцыбіскуп Кандрусевіч унёс вялікі ўклад у адраджэнне каталіцкай веры на нашай зямлі і стаў “імпульсам” да таго, каб адважна ісці наперад, развівацца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-11
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2019 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org