be
pdf

Крывінка 2 (246) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Гэты пазнавальны чатырохпавярховік па вуліцы Чкалава стаіць першым ад пачатку вуліцы з боку вуліцы Чарняхоўскага. Вось толькі нумар на ім абарваны. Ды гэта не галоўнае. Нядаўна, напрыканцы мінулага года, усе пад’езды гэтага дома абзавяліся новымі ганкамі. Старыя ганкі былі з выбоінамі, адстаялі каля трыццаці гадоў з моманту пабудовы дома ў пачатку дзевяностых. І вось мінула два месяцы з таго часу, як гэты дом набыў новыя ганкі і нават адмостку вакол дома. З яе яшчэ і апалубку не зьнялі. Мяне адразу насьцярожыў колер той новай цэментавай заліўкі, нейкі дужа ўжо сьветлы. У студзені гэтага года кінулася ў вочы, што новыя ганкі пачалі руйнавацца, іхнія краі ўжо абламаныя... У адным пад’ездзе менш, у другім — больш. І прычына гэтага мне, дылетанту ў будаўнічых справах, цалкам зразумелая — новыя ганкі ў гэтым доме былі пабудаваны амаль цалкам з пясчанай сумесі, без цэменту. Узгадалася казка пра зайчыка і лісічку: зайчык пабудаваў сабе хатку лубяную, а лісічка — ледзяную. Вось прыкладна такія ледзяныя ганкі нам пабудавалі напрыканцы 2019 года на нашым аб’екце. Прайшоў дожджык, другі — і тонкія краі без належнага цэменту абламіліся. Пытаньне ўзьнікае наступнае: а ці бачыць вынікі сваёй працы той, хто яе тут выконваў? І якія дзеянні плануе далей?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2020-01
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2020 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org