be
Птушкі і мы 2 (33) 2018

Птушкі і мы 2 (33) 2018

Часопіс грамадскай аргнізацыі \"Ахова птушак Бацькаўшчыны\"

Наш часопіс называецца «Птушкі і Мы», але насамрэч прыродаахоўныя пытанні, якімі займаецца АПБ, распасціраюцца значна шырэй, чым толькі птушыны свет. У фокусе ўвагі — уся дзікая прырода Беларусі, захаванне разнастайнасці яе экасістэм, відаў жывёл і раслін. Як адлюстраванне шматграннасці накірункаў, па якіх працуе арганізацыя, зімовы нумар «ПіМ» выйшаў таксама «біяразнастайным». Акрамя птушак на старонках часопіса апынуліся кажаны, ваўкі — тыя нават красуюцца на вокладцы — і ласосі. Але ж не толькі яны! У гэтым выпуску вы знойдзеце плакат «Дзікая прырода на лецішчы» — некалькі парад наконт таго, што рабіць, каб прыцягнуць на свой загарадны ўчастак як мага больш жывых істот. Гэта і казуркі, і вожыкі, і вужы з яшчаркамі. І хоць большасць гэтых рэкамендацый актуальныя для вясны і лета, мы кіраваліся прыказкай, што воз трэба рыхтаваць узімку. Таму і расказваем ужо зараз аб простых спосабах пасяліць разнастайныя віды ў сваім двары. Калі ў гэты нумар уносіліся апошнія штрыхі перад адпраўкай у друк, я мела намер далучыцца да прафесіяналаў і валанцёраў, якія збіраліся ў невялікую экспедыцыю па пошуку гнёздаў вялікага арляца, — дарэчы, птушкі надыходзячага года. І магчымасць стаць часткай цудоўнай каманды, якая будзе лазіць па снегу і вадзе, шукаючы «дамы» чырванакніжнага арла, акрыляла мяне не менш, чым падрыхтоўка часопіса.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Птушкі і мы
Выдаўцы і выдавецтвы: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018-09
  • Рэдактар: Вінчэўскі Аляксандр
  • Выдавец: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
  • Copyright: © 2018 by ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org