be
pdf

Беларусы ў свеце 12 (211) 2019

Інфармацыйны бюлетэнь

18 снежня адбылося пасяджэнне Малой Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", падчас якой кіраўніцтвам Згуртавання была агучана і зацверджана справаздача аб дзейнасці МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" за 2019 год і прыняты зварот у абарону незалежнасці Беларусі. Інфармацыю аб выніках працы аргкамітэта па стварэнню знака "Праведнікі Свету" давёў даклад Юры Меляшкевіч. Быў прыняты зварот МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" ў абарону незалежнасці Беларусі. Адсправаздачыўшыся на пачатку года аб праведзенай у 2018 годзе працы, Згуртаванне “Бацькаўшчына”, не збаўляючы абаротаў, увайшло ў новы працоўны год. Як і раней, штодзённа абнаўляецца сайт Згуртавання zbsb.org, штомесяц выходзіць бюлетэнь “Беларусы ў свеце” і раз на квартал мы дапамагаем Саюзу беларускіх пісьменнікаў у выданні бюлетэня з аглядам кніжных навінак “Кніганоша”. “Бацькаўшчына” на забывае сваіх юбіляраў і штогод віншуе іх з круглымі датамі. І канешне ж, адзначае юбілеі арганізацый беларусаў замежжа. Так, сёлета 70­годдзе адзначалі сябры Беларуска-­Амерыканскага Задзіночання і 30 ­годдзе – Беларуска-­Эстонскае Згуртаванне (“БЭЗ”). На апошнім мерапрыемстве Згуртаванне прадстаўляла старшыня Рады Ніна Шыдлоўская, а творчым падарункам БЭЗу ад “Бацькаўшчыны” стаў выступ этнамузыколага і спявачкі Ірэны Катвіцкай. Але гэта, канешне, не ўсё, таму прапаноўваем пазнаёміцца, што яшчэ ў нас атрымалася зрабіць з вашай дапамогай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-12
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2019 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org