Новы Час, 7 (666) 2020

Новы Час

7 (666) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-02-21

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Упраймерыз на адзінага кандыдата ў кампаніі пад назвай «Прэзідэнцкія выбары» будуць удзельнічаць шасцёра. Аргкамітэт па правядзенні праймерыз завяршыў прыём адпаведных дакументаў. Такім чынам, за званне «адзінага» пазмагаюцца: Юрась Губарэвіч (рух «За Cвабоду»), Ганна Канапацкая (экс-дэпутатка), Вольга Кавалькова (БХД), Мікалай Казлоў (АГП), Павел Севярынец (БХД), Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ). Варта зазначыць, што Канапацкая і Кавалькова збіралі 200 подпісаў для ўдзелу ў праймерыз. Астатнія былі вылучаныя сваімі палітычнымі структурамі. Неўзабаве павінна пачацца інтэрнэт-галасаванне па кандыдатурах, а потым і паездкі ў рэгіёны. На травень запланаваны Кангрэс дэмакратычных сіл, які канчаткова «аформіць» адзінага кандыдата ад апазіцыі. Але паўстае шэраг пытанняў. Канечне, ясна, што ўсе гэтыя асобы ідуць на выбары, каб правесці «дэмакратычныя пераўтварэнні» краіны. Але якімі, на іх думку, павінны быць гэтыя пераўтварэнні і галоўнае — як іх плануецца ажыццяўляць? На вялікі жаль, уцямнага адказу на гэта няма. Прынамсі, яго не бачна. Прыкладна зразумела, за што выступаюць кандыдаты. Усе ведаюць, што Аляксей Янукевіч, згодна з праграмай партыі — за захаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, але ж за тое самае, падаецца, і Лукашэнка. Структура Юрася Губарэвіча — за еўрапейскія каштоўнасці аж ад далучэння да Еўрасаюза.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 12 (671) 2020

Новы Час

12 (671) 2020

Свет ужо не будзе ранейшым. Эпідэмія каронавіруса, падаецца, паставіла пад пытанне асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці. Пры гэтым у некаторых выпадках людзі адмаўляюцца ад іх добраахвотна. Зразумела, маштаб панікі ў свеце такі, што некаторыя самастойна абмяжоўваюць сябе ў асноўных свабодах — напрыклад, свабодзе перасоўвання. Можна зразумець і краіны Шэнгенскай зоны, якія закрылі свае межы з-за ўспышкі каронавіруса ў Італіі. Базавыя дак... Болей »


pdf
Новы Час, 11 (670) 2020

Новы Час

11 (670) 2020

Істэрыя каронавіруса ўсё ж ахапіла ўвесь свет, і Беларусь таксама. Пры гэтым нам нават не давялося закрываць свае межы — гэта за нас зрабілі ўсе нашы суседзі. Паніка — яна ірацыянальная. Дарэчы, СААЗ лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на перамяшчэнне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацый у галіне аховы здароўя «ў большасці выпадкаў не з’яўляецца эфектыўнай мерай і можа адцягваць рэсурсы ад іншых мерапрыемстваў». Больш за тое... Болей »


pdf
Новы Час, 10 (669) 2020

Новы Час

10 (669) 2020

«Чорны панядзелак» падняў беларусаў на нервы. Некаторыя пачалі казаць пра дэвальвацыю, як у 2014 ці нават у 2011 годзе. Паніка на рынках узнікла з-за ўсё той жа нафты, пра якую мы столькі ўжо казалі, што чуць пра яе не хочацца. Што адбылося? Адбылося моцнае падзенне цэнаў на нафту з-за таго, што не было дасягнутае пагадненне паміж Расіяй і АПЕК. АПЕК намагалася абмежаваць здабычу сыравіны. Расія і Казахстан, які да яе далучыўся, на тако... Болей »


pdf
Новы Час, 9 (668) 2020

Новы Час

9 (668) 2020

Набліжаецца папулярнае яшчэ на нашых прасторах вясновае свята — 8 Сакавіка. Міжнародны жаночы дзень. Адзіны ў годзе дзень, калі пра жанчын узгадваюць на ўсіх узроўнях, шырока і публічна. У гэты дзень кожны бок будзе гучна казаць пра галоўныя важныя для жанчын рэчы, у асноўным на літару «п»: феміністкі нагадаюць пра правы, а прыхільнікі традыцыйных поглядаў — пра прыгажосць. А так хочацца ўзгадаць іншае важнае слова, без якога ці маюць з... Болей »


pdf
Новы Час, 8 (667) 2020

Новы Час

8 (667) 2020

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» на тыдні святкуе 30-годдзе. У гэтыя дні быў створаны аргкамітэт па заснаванні структуры, якая, падаецца, адзіная, што клапоціцца пра нашых суайчыннікаў за мяжой. І працы ў «Бацькаўшчыны» дадаецца і дадаецца. Ні для каго не сакрэт, што беларусы масава з’язджаюць з «краіны для жыцця» і «сацыяльна арыентаванай дзяржавы». Тут не трэба быць сацыёлагам альбо шукаць н... Болей »


pdf
Новы Час, 6 (665) 2020

Новы Час

6 (665) 2020

У Беларусі сярэдняя тэмпература паветра павысіцца на 3–4 градусы. У гэтым перакананы Доктар Роб Філд, старэйшы навуковы супрацоўнік у Каралеўскім таварыстве абароны птушак. Ён прыехаў у Мінск, каб распавесці пра прычыны і наступствы змены клімату для Еўропы і Беларусі. Прычыны змены клімату Яшчэ ў XIX ст. навукоўцы патлумачылі сутнасць такой з’явы як «парніковы эфект». Газы награваюцца і даюць дадатковую энергію ў атмасферу. Ад гэтага... Болей »


pdf
Новы Час, 5 (664) 2020

Новы Час

5 (664) 2020

Беларусы — людзі дзёрзкія, нічога і нікога не баяцца. Увесь свет закрывае авіярэйсы ў Кітай з нагоды каронавіруса, людзі ў паніцы скупляюць медычныя маскі, знакаміты «Аліэкспрэс» церпіць страты, а ў той жа час Лукашэнка прызначае новага пасла ў КНР. Добрая спроба пазбавіцца ад Мікалая Снапкова. Тым больш, што Аляксандр Рыгоравіч двухсэнсоўна заявіў: «Рэалізуеце задачы за год — значыць, вернецеся. За два — значыць, два. Важны вынік». Маў... Болей »


pdf
Новы Час, 4 (663) 2020

Новы Час

4 (663) 2020

Іншым часам, калі прагнозы спраўджваюцца, —пачуццё супярэчлівае. У мінулым годзе, калі Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ўзнавіла паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі (насуперак здароваму сэнсу, бо яе выключылі праз анексію Крыма, якая нікуды не падзелася), «Новы Час» задаўся пытаннем: «Час на Беларусь?» Як пісаў тады Алесь Кіркевіч, «застацца за бортам Савета Еўропы, у які нават Расію вярнулі, ужо неяк сорамна. Быццам гэта ў нас “Боінгі”... Болей »


pdf
Новы Час, 3 (662) 2020

Новы Час

3 (662) 2020

«Ну што, усё? Паглынання Беларусі не будзе!» — сказаў, звяртаючыся да мяне, адзін разумны, падаецца, калега. Маўляў, Пуцін вырашыў праблему «2024» — падаўжэння сваёй улады ў Расіі, — праз змены ў расійскую Канстытуцыю. Пуцін у выніку стане старшынёй Дзяржсавета Расіі, Мядзведзеў — намеснікам Савета бяспекі, а сцэнар падаўжэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў праз паглынанне Беларусі шляхам «паглыбленай інтэграцыі», як мінімум, адкладаецца. Та... Болей »


pdf
Новы Час, 2 (661) 2020

Новы Час

2 (661) 2020

Мяркуйце самі: «заўзятыя тэатралы, гісторыкі, аматары выяўленчага мастацтва» (памятаеце, як называў сваіх падначаленых экс-міністр МУС?) ладзяць спектаклі, падчас якіх імкнуцца выкрываць «злосных парушальнікаў закона і грамадскага парадку». Жанр містэрыі найбольш адпавядае гэтай з’яве выкшталцонага мастацтва: як мы памятаем, адным з сюжэтаў сярэднявечных містэрый быў Страшны суд. Што не выключае выкарыстання ў прадстаўленні фарсавых п’... Болей »