be
pdf

Народная Воля 13 (4471) 2020

Ужо шмат гадоў цягнуцца спрэчкi наконт таго, цi трэба апазіцыi браць удзел у выбарах, i калi так, то якiя мэты ставiць, колькi кандыдатаў ад дэмакратычнай супольнасцi мусiць быць, цi патрэбны адзiны кандыдат ды iншае. Вядома, колькi людзей – столькi i меркаванняў. I кожны пункт гледжання мусiць быць пачуты. А свой выбар кожны робiць сам. Я, напрыклад, лiчу, што апазіцыя павiнна ўдзельнiчаць у выбарах. I пажадана, каб яе прадстаўляў менавiта адзiны кандыдат, вылучаны ад ўсёй сукупнасцi дэмакратычных незалежнiцкiх сiл. I якi здолее атрымаць папулярнасць i падтрымку не толькi сярод палiтызаванай публiкi, але i шырокага грамадства. Калi паглядзець на папярэднi досвед удзелу апазіцыi ў выбарах, то па вялiкiм рахунку гэта быў удзел паводле алiмпiйскага прынцыпу, калi перамога не ставiлася як рэальная, дасягальная мэта. Таму галоўнай мэтай было захаваць твар, прадэманстраваць маральную альтэрнатыву iснаму рэжыму, данесцi свае iдэi да як мага большай колькасцi людзей. Гэтым разам апазіцыйныя структуры дамовiлiся абiраць адзiнага кандыдата шляхам праймерыз. Само па сабе абранне адзiнага кандыдата – добрая iдэя. Аднак тут пытанне: як гэтая iдэя будзе рэалiзоўвацца i цi будзе праз яе абраны самы годны кандыдат, якi здолее правесцi моцную перадвыбарную кампанiю i максiмальна данесцi да беларусаў альтэрнатыўны погляд на будучыню краiны. Пакуль поўнай яснасцi тут няма. Але ёсць прынамсi два моманты, якiя насцярожваюць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-02-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org