be
pdf

Інфа-Кур’ер 10 (996) 2020

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

Алесь Новік, настаўнік гісторыі Грэскай школы на пенсіі, выдаў кнігу са сваімі творамі. У кнізе — дзіцячыя вершы, творы на міфалагічную і патрыятычную тэматыкі. Мы пагутарылі з аўтарам пра тое, як ён на пенсіі стаў маладым паэтам. На літаратурную творчасць натхніў першы ўнук. Алесь Новік — асоба, вядомая ў Грэску. Мала таго, што ён 40 гадоў выкладаў у Грэскай школе гісторыю, дык яшчэ і стварыў у вёсцы музей пад адкрытым небам. Але раней Алесь не думаў пра тое, каб станавіцца літаратарам. Пісаць вершы пачаў нечакана для сябе, калі нарадзіўся першы ўнук. «Вядома, што першы ўнук — самы любімы, — кажа Алесь Новік. — Я цягаўся з дзіцячым вазком па Грэску. Чым унука забаўляць? Пачаў складаць вершыкі. Спачатку адзін, потым другі. А потым я пачаў іх запісваць — хай будзе на ўспамін. Гэта яго, унука, маленькая біяграфія. Ад таго часу, як ён пачаў поўзаць, да таго, як пачаў хадзіць». Потым пайшлі і іншыя рэчы. Настаўнік падумаў, што добра было б напісаць для дзетак нешта простае і цікавае пра беларускую міфалогію. Так з’явіліся вершы пра Кікімару і Стрыгу, Перуна і Ярылу. Алесь Новік любіць Беларусь і ўсё беларускае, таму між іншым стаў пісаць і патрыятычныя вершы. А нейкія вершы атрымаліся адначасова і дзіцячыя, і патрыятычныя, і пра палітыку. У гэтым — цікавая адметнасць творчасці дзядзькі Алеся, як яго звыкла завуць аднавяскоўцы. Што ў кнізе. Кніга Алеся Новіка «Мы ёсць» прысвячаецца яго любай жонцы Зоі, што, на жаль, не дачакалася выдання твораў свайго мужа.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер
Выдаўцы і выдавецтвы: ПУП Інфа-Кур\'ер
  • Месца выхаду: Слуцк
  • Дата выхаду: 2020-03-05
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Выдавец: ПУП Інфа-Кур\'ер
  • Copyright: © 2020 by Інфа-Кур'ер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org