be
pdf

Гродненские епархиальные ведомости 03 (327) 2020

Ежемесячная газета Гродненской епархии

Святая Царква другую Нядзелю Вялікага посту называе Нядзеляй «светланосных постаў». Царква моліць Госпада аб азарэнні і прасвятленні благадаццю Божай усіх , хто моліцца, трымае пост і прыносіць пакаянне ў сваіх грахах. Вызначыўшы ў папярэднюю Нядзелю абожанне як мэту духоўнай працы хрысціяніна, цяпер Святая Царква гаворыць пра яго вынікі, гаворыць пра перамяненне чалавека. У богаслужэнні сённяшняга дня побач са скрухай аб грахоўным стане чалавека прысутнічае ўсхваленне посту як шляху да такога ўнутранага азарэння і прасвятлення. Мэта посту, мэта усіх нашых духоўных подзвігаў - пакаяннага, малітоўнага, мэта ўсіх просьбаў нашых, звернутых да Бога, - імкненне да раскрыцця ў нас вобраза Божага, які ўпісаны ў нашу чалавечую прыроду, у саму нашу сутнасць рукою самога Творцы. Гасподзь нізпасылае на нас Сваю благадаць. І мы называем яе Боскай, згодна з вучэннем Праваслаўнай Царквы, агучаным святым Грыгорыем Паламай, памяць якога мы сёння ўшаноўваем. На падставе вопыту святых ён вызначыў, што благадаць Усесвятога Духа ёсць Само Бажаство, Якое зыходзіць на чалавека і робіць яго, па словах апостала Пятра, супольнікам божай прыроды (2Пятр.1:4). Гэта вучэнне, заснаванае на ўласным вопыце святых і вопыце ўсёй Царквы ў яе сукупнасці, з'яўляецца, магчыма, самай вялікай нашай радасцю: мы здольныя не толькі стаць духаноснымі ў нейкім пераносным сэнсе, але сапраўды боганосцамі, стаўшы, праз благадаць, далучанымі да жыцця Божага.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродненская епархия
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-03
  • Рэдактар: Павлюкевич Дмитрий
  • Выдавец: Гродненская епархия
  • Copyright: © 2020 by Гродненская епархия
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org