be

Усталяванне савецкай улады і супраціў альшавікам на Віцебшчынеў

Гісторыка-краязнаўчыя чытанні 19 лістапада 1998 года. Віцебск

Антыбальшавіцкі супраціў на Віцебшчынеў 1918-1920 г.г. зусім мала даследаваная старонка нашай гісторыі. Дзесяцігоддзі панавання камуністычнай гісторыяграфіі зрабілі тэму супраціву грамадства бальшавікам амаль закрытай тэмай. Гістарычныя падзеі 80-гадовай даўнасці амаль невядомы грамадству. Між тым на тэрыторыі Веліжскага, Гарадоцкага, Дзісненскага, Браслаўскага і іншых паветаў у 1918-1920 гадах адбываліся антыбальшавіцкія паўстанні. Газета «Нзвестня Западной Коммуны» 27 лістапада 1918 г. паведамляла: «Ад 11 да 17 лістапада 1918 году амаль уся Віцебская губерня была ахоплена контррэвалюцыйным паўстаннем, што выбухнула ў Вяліжскім павеце і перакінулася ў іншыя месцы.» Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе на працягу некалькіх годз'явіліся асобныя гіублікацыі, прысвечаныя супраціву бальшавізму на Беларусі. Але да сённяшняга дня грамадства вельмі мала ведае аб супраціве бальшавікам на Беларусі... Пачэсным абавязкам перад нашчадкамі з’яўляецца даследаванне гістарычнай праўды аб усталяванні ўлады бальшавікоў і супраціву грамадства бальшавізму. 29 лісгапада 1998 г. ў г. Віцебску па ініцыятыве Гарадоцкай Рады ТБМ ім. Ф. Скарыны пры падтрымцы Віцебскага аддзялення ГА «Фонд імя Льва Сапегі» прайшлі гісторыка-краязнаўчыя чытанні з нагоды 80-й гадавіны Веліжскага і Г арадоцкага паўстанняў. У час чытанняў працавалі выставы краязнаўчых матэрыялаў, прысвечаныя антыбальшавіцкім паўстанням на Віцебшчыне. Гэтыя матэрыялы прадставілі ўдзельнікі чытанняў.

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Гарадоцкая рада ТБМ ім. Ф. Скарыны, Віцебскае аддзяленне «Фонду ім. Льва Сапегі»
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 1999
  • Выдавец: Гарадоцкая рада ТБМ ім. Ф. Скарыны, Віцебскае аддзяленне «Фонду ім. Льва Сапегі»
  • Памеры: 48 с.
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3422
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org