be
pdf

Наша слова 13 (1476) 2020

17 сакавіка 1995 года паўстала адно з першых недзяржаўных беларускаарыентаваных выдавецтваў - Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала Міжнародны Фонд "Беларускі кнігазбор"! Галоўнай мэтай выдавецтва была падрыхтоўка, выданне і распаўсюджванне па ўсім свеце шматтомнага літаратурнага і гістарычна-культурнага кнігазбору Беларусі. Выдавецтва было заснавана выбітнымі беларускімі дзеячамі культуры і навукі. Сама ідэя ўтварэння выдавецтва і падрыхтоўкі знакавага для Беларусі кніжнага праекта была распрацавана беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам, кандыдатам гістарычных навук Кастусём Цвіркам. І 17 сакавіка 1995 года было зарэгістравана грамадскае аб'яднанне Міжнародны Фонд "Беларускі кнігазбор". Сярод яго заснавальнікаў былі: Н. Гілевіч, Р. Барадулін, С. Шушкевіч, Р. Гарэцкі, В. Зуёнак, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, А. Клышка, К. Цвірка, Г. Вінярскі, В. Кіпель, Я. Запруднік, А. Баршчэўскі, А. Каўка, В. Сёмуха і іншыя. Распачыналі дзейнасць тры чалавекі - Кастусь Цвірка (прэзідэнт), Генадзь Вінярскі (выканаўчы дырэктар) і Марына Адамовіч (гал. бухгалтар і юркансультант). Але ў 2006 годзе ў беларускім заканадаўстве з'явіліся змены, у сувязі з якімі грамадскія аб'яднанні больш не маглі займацца камерцыйнай дзейнасцю. І Управа МГА "Беларускі кнігазбор" прапанавала выканаўчаму дырэктару аб'яднання Генадзю Вінярскаму зарэгістраваць самастойнае выдавецтва "Кнігазбор", якое б працягнула выдавецкую справу "Беларускага кнігазбора".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-03-25
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org