be

Даведнік перыядычных выданняў беларускіх грамадскіх аб’яднанняў

Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб’яднаны шлях» з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй дабрачыннага характару дзейнасці, місія якой - садзейнічаць развіццю грамадскіх арганізацый Беларусі, дапамагаючы ім эфектыўна працаваць і заваёўваць прызнанне грамадскасці. Праграмы БРГА «Аб’яднаны шлях» накіраваны на забеспячэнне магчымасцяў самаму шырокаму колу прадстаўнікоў трэцяга сектара нашай краіны ў наладжванні інфармацыйнага абмену і супрацоўніцтва паміж беларускімі і замежнымі грамадскімі арганізацыямі. Увесну 1999 года быў выдадзены «Дайджэст перыядычных выданняў НДА», куды ўвайшла інфармацыя аб некаторых выданнях і іх лепшыя (на наш погляд) артыкулы. Зараз, у якасці працягу гэтага дайджэста, мы маем гонар прапанаваць увазе грамадскіх дзеячаў і усіх тых, каго цікавіць дзейнасць некамерцыйных арганізацый, «Даведнік перыядычных выданняў беларускіх грамадскіх аб”яднанняў». (Уступ, фрагмент)

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб’яднаны шлях»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2000
  • Рэдактар: Станкевіч Н. В. - складальнік
  • Выдавец: Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб’яднаны шлях»
  • Памеры: 120 с.
  • Катэгорыя: Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright: © 2000 by Аб’яднаны шлях
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2402, 2402-2
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org