be
pdf

Новы Час 33 (692) 2020

Як шмат цудоўных людзей цяпер пакідаюць Беларусь. Як шмат кампаній пераязджаюць за мяжу. Як шмат маіх знаёмых апошнімі днямі пачалі размовы пра эміграцыю... Іх усіх лёгка зразумець. Складана зразумець, напэўна, не іх, а такіх, як я. Недзе год таму пісала, чаму я ніколі не з’еду з Беларусі, і разумею, што за гэтае лета аргументы толькі набралі вагі. Я не ўяўляю, як пасля ўсяго, што мы зрабілі, можна жыць без гэтай краіны. Як можна пакінуць яе. І разумею, што той чалавек, якім я ёсць сёння, — ну, можа, і не надта выдатны чалавек, і якім я сама не ганаруся, але чалавек, які столькі перажыў і так пабачыў жыццё, як не часта выпадае, — гэты чалавек мог узнікнуць толькі ў гэтай краіне. Я ёсць сабой дзякуючы Радзіме і гэтаму неверагоднаму кантэксту. І, думаю, такое адчувае цяпер шмат хто. І, магчыма, за апошні час паболела агрэсіі, злосці, нянавісці — але яна ў мяне накіраваная на строга вызначаныя аб’екты. А да людзей паболела пяшчоты, спагады, увагі. Усіх хочацца абняць, кожнаму дапамагчы, чым магчыма. Як можна жыць недзе ўдалечыні ад гэтых людзей? А галоўнае — навошта? І, можа быць, камусьці гэта для таго, каб спакойна працаваць і годна зарабляць, сядзець па вечарах у бары, лётаць па выходных лоўкостам кудысьці — але ў мяне ў жыцці гэтага было зашмат, мне да такога ўжо не імкнецца. Спакойна хадзіць па вуліцах, не баяцца, адчуваць, што твае правы не парушаюцца і цябе не зневажаюць — гэта, канешне, важна. Але я хачу хадзіць па сваіх вуліцах.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-09-04
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org