be

Адамковіч Аляксандр

Адамковіч Аляксандр

Адамковіч Аляксандр Эдмундавіч – нарадзіўся 19.08.1977, в. Зорка Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў СШ у в. Зорка (1994), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (1999), факультэт славістыкі Віленскага педагагічнага ўніверсітэта (2006), магістрантуру ВНУ (2008). Тэма магістарскай працы: „Стараверы Шаркаўшчыны: сацыялінвістычны аспект“. Са снежня 2008 г. дактарант Інстытута літоўскай мовы (аддзел анамастыкі). Тэма дысертацыі: „Балта-славянскія анамастычныя кантакты ў Віцебскай вобласці“.

Працаваў галоўным захавальнікам фондаў, пасля навуковым супрацоўнікам у культурна-асветніцкім цэнтры імя Драздовіча Я. і ў музеі мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча ў в. Германавічы (1999–2002), намеснікам галоўнага рэдактара літоўскай гістарычнай газеты „Voruta“ (2008-2009 г.г.), рэдактарам газеты „Trakų žemė” (2009 г.). Непрацяглы час супрацоўнічаў з польскай газетай (4 нумары) “Nasz czas”, дзе быў адказны за беларускую старонку (2004 г.). З 2009 г. выкладаю беларускую літаратуру на філалагічным факультэце Літоўскага ўніверсітэта эдукалогіі.

Даследую гісторыю і культуру Шаркаўшчынскага краю. Матэрыялы публікаваў у мясцовым перыядычным друку. Распрацаваў пытанні для віктарыны “Ці ведаеш ты свой край?”

У вольны час працую ў архівах Вільні, Маладзечна, Віцебска, Мінска, збіраю матэрыялы па гісторыі Дзісеншчыны. Падрыхтаваў да друку кнігі: “Стараверы Шаркаўшчыны”, “Германавіцкая і Сцяпанпольская гміны (гісторыя, падзеі, дакументы)”.

Адамковіч Аляксандр. Выданьні

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга III - Віленская беларуская гісторыя ў асобах
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. Змешчаны матэрыялы, успаміны, здымкі аб асобах, якія ўдзельнічалі ў беларускім жыцці ў Літоўскай Рэспубліцы на мяжы ХХ-ХХІ ст.ст. Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, стуцэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларусаў за... Болей »

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга ІІ - З Богам па-беларуску
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца факты беларускага рэлігійнага жыцця Віленскага краю за польскім часам (1921-1939 гг.). У другой частцы змешчаны інтэрв’ю з асобамі, якія ўдзельнічалі ў беларускім... Болей »

Беларусы ў Літве: учора і сёння
pdf

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга І – Вільня
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org