be

Аркуш Алесь

Аркуш Алесь

Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.

Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.

У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.

Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)

Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).

Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)

Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.

Аркуш Алесь. Выданьні

Вечар – як сон, у якім шмат агнёў 40zł

Вечар – як сон, у якім шмат агнёў


Аркуш Алесь

Кніга аб’яднала пераважна жодыньскія апавяданьні і раман «Спадчына». Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна зьнік з плошчы ў Жодыні; айцец Феафіл, які перахоўваў у магіле ля царквы каштоўнасьці, сабраныя для арміі... Болей »

Тастамент Рагвалода

Тастамент Рагвалода


Аркуш Алесь

Алесь Аркуш — майстар лаканічнай, дынамічнай, прыгодніцкай прозы. Гэтая кніга аб'яднала творы полацкай тэматыкі — апавяданне «Тастамент Рагвалода» і два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба». Падзеі ў іх адбываюцца на працягу ўсяго XX стагоддзя. Але перадусім яны звязаныя з міфамі... Болей »

Сядзіба
mp3

Сядзіба

раман
Аркуш Алесь

«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.... Болей »

Возера Вялікае
epub pdf

Возера Вялікае

Вершы
Аркуш Алесь

Кніга «Возера Вялікае» – гэта паэтычны расповед пра родныя мясьціны маці паэта, якія моцна паўплывалі на яго станаўленьне і разуменьне сваёй радзімы, уласнага радаводу і лёсу. Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі... Болей »

Спадчына
epub pdf

Спадчына

Раман
Аркуш Алесь

Мінулае ўвесь час пераўтвараецца, усьлед за зьменамі, якія адбываюцца з чалавекам. Дакладней, у чалавека зьмяняецца ўспрыманьне свайго мінулага. Высьвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасьці, якія ўплывалі на хаду жыцьця. Па-іншаму вызначаюцца галоўныя і другасныя падзеі. Новы, пяты па ліку, раман Алеся... Болей »

Сядзіба
epub pdf

Сядзіба

раман
Аркуш Алесь

«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.... Болей »

Захоп Беларусі марсіянамі
epub pdf

Захоп Беларусі марсіянамі

Раман
Аркуш Алесь

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925... Болей »

Песьні ля Замкавай гары
pdf

Песьні ля Замкавай гары

вершы (1985–2014)
Аркуш Алесь

Нарэшце з’явілася магчымасьць прачытаць пад адной вокладкай значную частку вершаў, напісаных Алесем Аркушам. У 1994 годзе ў праграмным эсэ “Саломінка пострамантызму” Алесь Аркуш прадчувае новую глыбіню, новы рух, новы крыгаход у жыцьці й паэтычнай творчасьці. Як уратаваць паэта й паэзію ў сацыяльна-культурнай... Болей »

Мясцовы час
epub pdf

Мясцовы час

Раман
Аркуш Алесь

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.... Болей »

Палімпсэст
epub pdf

Палімпсэст

Раман
Аркуш Алесь

«Палімпсэст» — першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменніка патрапілі ў «бурштын» творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё. «Пакой нагадваў рэдакцыйны. Мы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org