Артымовіч Надзея

Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся і мы.

Сваімі кароткімі вершамі яна закранае, асягае, урэчаіснівае тое нешта, што не мае наймення і што ў прадмеце праяўляецца як прыкмета, у назоўніку як прыкметнік і найменнем яму становіцца сам верш.

У падаснове яе твораў угадваецца сістэма, і тыя настойлівыя лічэбнікі, якія раз-пораз аб'яўляюцца ў яе вершах, ускоснае пацвярджэнне гэтаму.

Учытваючыся ў вершы Надзеі Артымовіч, прыходзіш да інтуітыўнай высновы пра таемную роднасць мастацтва і навукі, паэзіі і матэматыкі, да адчування, што паэзія . сколак ці галіна нейкай старажытнай веды, калі рэчаіснасць мыслілася і спасцігалася інакш, чым цяпер, і была (а можа, насампраўды ёсць і цяпер) інакшай.

Ёсць паэты, у творчасці якіх за вершамі не відаць паэзіі. У творчасці Надзеі Артымовіч, наадварот, увесь час заяўляе аб сабе істота паэзіі.

Яе вершы тым і таму істотныя: за іхняй вонкавай несамавітасцю тоіцца глыбіня невымоўнасці, якая, аднак, углядаецца ў нас знаёмымі вобразамі і прамаўляе знаёмымі галасамі. І, можа, урэшце, якраз таму, што вобразы і галасы вынікаюць з глыбіні невымоўнасці, яны аказваюцца знаёмымі.

У сплытчэлым і спрасцелым свеце ўсё больш выказанага і ўсё менш месца для выказвання. Гэтае месца амаль што ўжо выспа.

З горлам, падстаўленым пад вецер, безабаронным і гатовым вымавіць слова, якое само захоча вымавіцца (і таму менавіта горла), Надзея Артымовіч скіроўваецца на сваю, зберажоную ёю ад наступу сушы, выспу.

 

Артымовіч Надзея :: Выданьні

pdf
Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь, Дзверы

Дзверы

Тэкст і кантэкст

Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь

Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў і актывізуючы сэнсы, што тояцца ў іхняй, даволі герметычнай, прасторы, яны ўводзяць вершы ў кантэкст дыялогу. Безумоўна, прапанаванае тут... Болей »


mp3
mobi
fb2
epub
Артымовіч Надзея, Адплывае спакойнае неба

Адплывае спакойнае неба

Артымовіч Надзея

Непадрыхтаваны, чалавек чэрствай душы, няўражлівы на свет, не зразумее ні яе жыцця, ні яе паэзіі. Яе словы-тропы, словы-творы, словы-сімвалы можна ўспрыняць толькі на хвалях сэрца, зразумець не розумам, а душой, пры чым душой тонкай і лёгкаранімай. Каб зразумець яе паэзію, трэба ўмець успрымаць думкі сэрцам, інакш словы, зложаныя ў вершы яе душой, пазастануцца толькі словамі, якія не маюць глыбейшага сэнсу, сувязі ды пераказу. Паэзія На... Болей »


pdf
mp3
Артымовіч Надзея, Жоўтая музыка

Жоўтая музыка

Артымовіч Надзея

Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго не відаць, але ведаеш, што ён ёсць”. Таксама са слоўнымі малюнкамі Надзі. Так - з малюнкамі, бо кожны верш – гэта серыя малюнкаў, слоўных м... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Артымовіч Надзея, Сезон у белых пейзажах

Сезон у белых пейзажах

Артымовіч Надзея

Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся і мы. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Артымовіч Надзея, Роздумы

Роздумы

Артымовіч Надзея

Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшав... Болей »


Артымовіч Надзея, Краявід з невідочнай памылкай / Krajobraz z wadą ukrytą

Краявід з невідочнай памылкай / Krajobraz z wadą ukr...

Артымовіч Надзея

„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія - гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш зяўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца. Але ж усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзі-ны, важны ... Болей »


pdf
djvu
Крыніца, 6 (12) 1994

Крыніца

Штомесячны культуралагічны часопіс

6 (12) 1994

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканаміч... Болей »