be

Аўсяннікава Тамара

Аўсяннікава Тамара

Аўсяннікава Тамара Пятроўна (дзявочае прозвішча Краўчанка), нарадзілася 24 мая 1949 года ў вёсцы Сяўкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Вучылася ў Сяўкоўскай васьмігадовай школе і Малажынскай сярэдняй школе. У 1971 годзе скончыла БДУ імя Леніна філалагічны факультэт. Працавала на Віцебшчыне настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1972 годзе выйшла замуж. З 1973 года жыве і працуе ў горадзе Магілёве. Мае дзве дачкі і чацвёра ўнукаў.

Накірункі творчай дзейнасці - паэзія, проза, публіцыстыка і літаратуразнаўства. Выдадзены кнігі паэзіі “Ноты сэрца” і “Лістапад гадоў”, прозы - “Любачка”. Артыкулы па творчасці Яўгеніі Янішчыц і Ніла Гілевіча друкаваліся ў рэспубліканскіх і абласных перыядычных выданнях.

Разам з кандыдатам філалагічных навук Святланай Калядка з’яўляецца ўкладальнікам чатырохтомнага выдання: «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі». Ужо выйшла тры тамы. Рыхтуецца да выдання чацвёрты том.

Аўсяннікава Тамара. Выданьні

Дзве постаці
pdf

Дзве постаці

Ніл Гілевіч, Яўгенія Янішчыц
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі артыкулы розных гадоў аб творчасці Ніла Гілевіча і Яўгеніі Янішчыц, кожны з якіх прасякнуты павагай і любоўю да паэтаў, імкненнем спасцігнуць іх лёс і творчы шлях. У выданне ўключаны вершы-прысвячэнні, дзённікавыя запісы з Нілам Гілевічам, успаміны пра Яўгенію Янішчыц і яе радаводы.... Болей »

Сумоўе: дзённік
pdf

Сумоўе: дзённік

Вершы
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі дзённікавыя запісы вандроўкі ў Швецыю (16.10.2019 – 16.11.2019) і вершы, напісаныя ў Балтыйскім Цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў.... Болей »

Між іншым...
pdf

Між іншым...

Вершы
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвашлі вершы розных гадоў. Яны аб’яднаны ў тры раздзелы: “Крохкі пласт жыцця”, “Ціхая далеч душы”, “Пад другім вуглом”.... Болей »

Скрыжалі
pdf

Скрыжалі

Вершы
Аўсяннікава Тамара

Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: «Родныя воб разы», «У квецені вясны», «Зямное кола». Аўтар узнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і воб разы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё.... Болей »

Стромкая галінка
pdf

Стромкая галінка

Вершы
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі вершы лірычныя, філасофскага зместу, з адценнем іроніі. Аўтара хвалююць сны і ява. Яна зберагае ў памяці дарагія сэрцу імёны, звяртаецца да такіх фальклорных жанраў, як замова і галашэнне.... Болей »

Любачка
pdf

Любачка

замалёўкі
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі замалёўкі з жыцця вясковай дзяўчынкі. Яны выклікаюць усмешку, пачуццё светлага суму і спагады да лёсу Любачкі, знаёмяць нас з побытам беларускай вёскі і духоўнымі памкненнямі галоўнай гераіні.... Болей »

Лістапад гадоў
pdf

Лістапад гадоў

Вершы
Аўсяннікава Тамара

Другая кніга Тамары Аўсяннікавай – роздум над імгненнасцю жыцця, яго стасункамі і над тым, што дорага і хвалюе.... Болей »

Ноты сэрца
pdf

Ноты сэрца

Вершы, мініяцюры
Аўсяннікава Тамара

Першая кнiга Тамары Аўсяннікавай - гэта шчымлівыя ноты адзінокага сэрца, філасофскае адчуванне кругавароту і бясконцасці жыцця, глыбокі лірызм і далікатны гумар, горкая іронія і фальклорныя матывы.... Болей »

Літаратурная Беларусь 1 (173) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 1 (173) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

На сустрэчы з чытачамі, якая праходзіла ў мінскім Доме літаратараў, Васіль Быкаў атрымаў стандартнае пытанне: «Хто з сучасных пісьменнікаў вам блізкі?». Зазвычай у адказе пісьменнік пералічвае сяброў і раўналеткаў, з якімі разам прыходзіў у літаратуру і поруч ідзе па жыцці. Быкаў зрабіў інакш, сказаўшы... Болей »

Літаратурная Беларусь 5 (165) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 5 (165) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org