Багданава Галіна

ГАЛІНА (Галіна Багданава) нарадзілася 31.01.61 у Крычаве ў сям’і пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ і аспірантуру Беларускай Акадэміі мастацтваў. З дня стварэння больш за 20 гадоў працавала ў часопісе “Мастацтва” (“Мастацтва Беларусі”), у аддзеле прозы часопіса “Полымя”, часопісе “Першацвет”, выкладала гісторыю мастацтва і спецпрадметы ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Аўтар некалькіх кніг прозы, паэзіі для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў, шматлікіх артыкулаў і мастацтвазнаўчых эсэ.

Кнігі прозы: “Папяровыя замкі” (1990), “Чалавек без адраса” (1991), “Дом іхняе мары” (1994), “Сакрамэнта” (2010).

Паэзія для дзяцей:“Чароўны абрус” (1999).

П’есы “Ас-лінія” (зборнік “Сучасная беларуская драматургія”(2003)), “Купалава кола”, “Майстэрня Жучка Баравічка” (пастаўлены музычныя радыёспектаклі) і іншыя.

Раман “Паляванне на Любаву” (“Маладосць”, 2000, №№6,7)

А таксама кнігі па мастацтву: “Великие художники 20 века» (М., 2001), «Великие женщины 20 века» (М.,2002).

 

Багданава Галіна :: Выданьні

pdf
Багданава Галіна, Чароўны абрус

Чароўны абрус

Вершы

Багданава Галіна

У маёй бабулі / Ёсць абрус чароўны. / Падарыў яго ёй / Снегавік галоўны. // Ён па ім рассыпаў / Крохкія сняжынкі. / Па краях наклеіў / Зорачкі-імглінкі. // Разматаў на ніткі / Снежныя клубочкі - / Паляцелі па абрусе / Птушкі-галубочкі. // Потым асцярожна / Зняў узоры з лужын - / Снежныя галубкам / Даў у дзюбы ружы. Болей »


pdf
epub
Багданава Галіна, Папяровыя замкі

Папяровыя замкі

Апавяданні

Багданава Галіна

Драматычныя акалічнасці лёсу вымушаюць зусім юных i сталых герояў апавяданняў пакутаваць адзіным пытаннем: як, дзеля чаго апяваць i падтрымліваць стваральную сілу кахання i любові, калі парушана ахоўная абалонка жыцця — прырода, культура i, галоўнае, сям'я? Кожны з ix спрабуе знайсці свой адказ. Болей »


pdf
epub
Багданава Галіна, Чалавек без адраса

Чалавек без адраса

апавяданні

Багданава Галіна

Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці. Болей »


pdf
epub
Багданава Галіна, Дом іхняе мары

Дом іхняе мары

апавяданні, аповесці

Багданава Галіна

У апавяданнях, што ўвайшлі ў новы зборнік прозы маладой пісьменніцы Галіны Багданавай, дадзены вострыя, псіхалагічна дакладныя партрэты нашых сучаснікаў. «Дом іхняе мары» — аповесць з жыцця мастацкай, інтэлектуальнай эліты. У цэнтры другой аповесці «Дзевяць месяцаў, дзевяць дзён» трагічны лёс дзвюх маладых жанчын, адна з якіх, ледзь нарадзіўшы, адмаўляецца ад свайго дзіцяці. Усе творы гранічна шчырыя, гучаць як пакутныя споведзі. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Багданава Галіна, Сакрамэнта

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату, як і мы, быў аслеплены сонцам і, да таго ж, быццам аглух. Хаця, здавалася, стагналі, енчылі ад болю нават паныла-блакітныя сцены. — Чаго... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 01

Дзеяслоў

01

* Алексіевіч Сьвятлана, Два аповеды з кнігі «Чароўны алень вечных ловаў». * Асташонак Алесь, «...Каб стаць мастаком, патрэбны дазвол Бога...». Інтэрв’ю. * Багданава Галіна, Рыгорава зорка. * Берасьцень Сьвятлана, Фэстаў нашых музыка. І проза. * Брыль Янка, Вясна. З лірычных запі саў. * Васілеўскі Пётра, Восень патрыярха?.. * Гайдукова Юлія, Маладая. Вершы. * Гілевіч Ніл, Па чужых узорах. Танка і гекзам... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 03

Дзеяслоў

03

* "...Паэзія - несьмяротная..." * Адамовіч Алесь, "Зямля - рубеж" * Акулін Эдуард, Мной прыдуманы вершасьвет * Аркуш Алесь, Полацак-Вільня * Арлоў Уладзімер, Маленькі канцэрт для міланскіх катоў * Багданава Галіна, Космас зямное мары * Булыка Галіна, Механічны сусьвет. З нізкі вершаў "Метакаханьне" * Бураўкін Генадзь, Лісты да запатрабаваньня. Вершы * Варабей Ірына, Калі куляюцца нябёсы * Вас... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 05

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

05

* Кнігапіс * Слова ад Дзеяслова / Нашыя аўтары * Арлоў Уладзімер, Букет залатых бясьсьмяротнікаў * Багданава Галіна, Дуэт * Барадулін Рыгор, Каб на зямлі жыцьцю цяплей было... * Быкаў Васіль, Апалягетыка інтэграцыі * Гібок-Гібоўскі Алесь, Ці далёка нам яшчэ да Беларусі? * Гіль Мікола, Быў у мяне Магнат * ГРЫШКЕВІЧ Сяргей, Перамагчы ў чалавеку страх * Дашчынскі Алесь, Полацк жывы літаратурай ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 08

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

08

* Teda Lee, Каляндарык сярэдзіна кастрычніка * Багданава Галіна, Ключ да Залюстроўя * Болбас Вадзім, Сезонныя згадкі * Быкаў Васіль, Парадоксы жыцьця * Васілеўскі Пётра, Зорны кантэкст для "Пагоні" * Гілевіч Ніл, А сьвятло ўсё ідзе * Домаль Рэне, Паэзія чорная і белая * Дранько-Майсюк Леанід, Пенсіянер * Жуэ Жак, Падземкавыя вершы * Замкавец Уладзімір, У кіпцюрах таталітарызму * Клімус В... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 12

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

12

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * АРАШОНАК АРЦЁМ, Маўчу * Багданава Галіна, Рыцар сваёй Беларусі * Брыль Янка, Запісы * Бураўкін Генадзь, Адзінокая зорка * Варонік Святлана, Гліняны сьвет * Велет Цемрык, Я вяртаюся ў горад * Жукоўскі Тадэвуш, Белы каменьчык * Зянкевіч Сяргей, "Той, хто саджае на палю", альбо Вандроўка ў край Дракулы * Лукша Міра, Акно * Мяльгуй Анатоль, Паўстаньне эл... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя