be

Багдановіч Ірына

Багдановіч Ірына

Нарадзілася 30 красавіка 1956 г. у Лідзе. Беларуская паэтэса і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1978 г. і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі ў 1983 г. Жыве ў Мінску. Выкладае на кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.

Друкуецца з 1973 г. Сябра СП СССР з 1989 г.

Аўтарка кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983 г.), «Фрэскі» (1989 г.), «Вялікдзень» (1993 г.), «Сармацкі альбом» (2004 г.), «Прыватныя рымляне» (2006 г.), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989 г.), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001 г.).

Перакладае з польскай мовы.

Аўтарка 300 навуковых публікацый.

Багдановіч Ірына. Выданьні

Залатая Горка
epub pdf

Залатая Горка

Вершы, пераклады, артыкулы
Багдановіч Ірына

Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых... Болей »

Асветніца і мецэнатка
pdf

Асветніца і мецэнатка

Да 150-годдзя Магдалены з Завішаў Радзівіл : матэрыялы круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 года)
Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд.

Кніга прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Асноўную частку складаюць матэрыялы праведзенага з гэтай нагоды ўрачыстага... Болей »

Душа лістападу
epub pdf

Душа лістападу

Вершы, пераклады
Багдановіч Ірына

У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, абтых вечных духоўных ары­енцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектарзямному ча­лавечаму існаванню, абнезгасальных патрыятычных ідэ­алах, штоасвячаюць сувязь чалавека... Болей »

Прыватныя рымляне
epub pdf

Прыватныя рымляне

Вершы
Багдановіч Ірына

Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры... Болей »

Сармацкі альбом
epub pdf

Сармацкі альбом

Вершы
Багдановіч Ірына

У сучаснай беларускай паэзіі не вельмі выразна праглядаецца глыбіня культурнай традыцыі. Прычына тут у тым, на маю думку, што Першае беларускае Адраджэнне на пачатку гэтага веку ня толькі прыйшло пасля шматгадовага нацыянальна-культурнага заняпаду, але і было, у духу свайго часу, занадта моцна сацыялізаванае.... Болей »

Авангард і традыцыя
pdf

Авангард і традыцыя

Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння
Багдановіч Ірына

У кнізе даследуецца творчасць паэтаў 10-20-х гадоў XX ст. у цеснай сувязі з нацыянальна-вызваленчым рухам, абуджэнне якога пракладвала шлях да дзяржаўна-гістарычнага самавызначэння Беларусі. Выводзячы карані нацыянальнай ідэі з грамадска-палітычных і культурных тэндэнцый XIX ст., аўтар разглядае спосабы... Болей »

Вялікдзень
pdf epub

Вялікдзень

Вершы
Багдановіч Ірына

Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся... Болей »

Фрэскі
epub pdf

Фрэскі

Вершы i паэмы
Багдановіч Ірына

Лейтматывам, які кампазіцыйна аб'ядноўвае вершы i паэмы Ірыны Багдановіч, з'яўляецца ва ўсе часы актуальная думка: каб чалавецтву маральна выжыць, неабходна перш за ўсё захаваць сваю духоўнасць. Паэтэса сцвярджае, што продкі глядзяць на нас вачыма фрэсак. Гэтай метафарай не проста тлумачыцца назва кнігі... Болей »

Янка Купала i рамантызм
epub pdf

Янка Купала i рамантызм


Багдановіч Ірына

Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі.... Болей »

Чаравікі маленства
epub pdf

Чаравікі маленства

Вершы
Багдановіч Ірына

Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org