БелсатTV

БелсатTV


«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

БелсатTV :: Выданьні

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 25.03.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Хто прыдумаў бел-чырвона-белы сцяг?

Краўцэвіч Аляксандр

Распавядаем, як ствараўся беларускі нацыянальны сцяг і чаму былі абраныя менавіта такія колеры. У 1918-м – апошнім годзе Першай сусветнай вайны, калі развальваліся імперыі, паднявольныя народы пачалі дэклараваць свае незалежныя дзяржавы. Адпаведна, ствараліся і новыя дзяржаўныя сімвалы – гербы і сцягі. Не засталіся ў баку і беларусы. Нашая дзяржава Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная раней, за Польшчу, Чэхаславакію, Югаславію... Болей »


Шалкевіч Віктар, Онлайн-канцэрт Віктара Шалкевіча ў Горадні

Онлайн-канцэрт Віктара Шалкевіча ў Горадні

музыка супраць пандэміі

Шалкевіч Віктар

Канцэрты Віктара Шалкевіча, якія меліся адбыцца ў Горадні 19 і 20 сакавіка, адмянілі з-за каранціну. «Белсат» вырашыў зрабіць падарунак прыхільнікам гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча. Таму ў сумны час пандэміі бард Віктар Шалкевіч зайграў онлайн і выканў свае найлепшыя хіты. Віктар Шалкевіч (нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Скончыў школу ў Поразаве, затым Белару... Болей »


Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 18.03.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Магілёў у Расеі: акупацыя ці ўз’яднанне?

Краўцэвіч Аляксандр

У Магілёва былі складаныя адносіны з Маскоўскай дзяржавай, якая пазней пачала называцца Расеяй. З аднаго боку – выгодныя гандлёвыя сувязі, праз якія горад багацеў, і свядомасць аднаверства, бо Магілёў моцна трымаўся праваслаўя. З другога, – Магілёў ад XVI ст. акружаўся ўсё больш магутнымі абарончымі ўмацаваннямі з адзінай мэтай – абараніцца ад Масквы. Перад пагрозай знішчэння ў 1654 г. горад добраахвотна паддаўся маскоўскаму цару, з умо... Болей »


Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 11.03.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Опса: гісторыя мястэчка на Браслаўшчыне, якое кароль Панятоўскі падарыў італьянцу

Краўцэвіч Аляксандр

Опса – старажытнае мястэчка на Браслаўшчыне – азёрным краі, непадалёк мяжы з Літвой. Калі прытрымлівацца версіі пра балцкую этымалогію назвы Опса, то яна азначае ўзбярэжжа ці проста плыткае месца. Што не дзіўна, бо побач акурат знаходзіцца аднайменнае возера. Знойдзены побач курганны могільнік ІХ – першай паловы ХІ ст., сведчыць пра тое, што паселішча тут існавала ўжо ў раннім сярэднявеччы. Пакінулі яго носьбіты культуры, якую археолагі... Болей »


Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 03.03.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Што было ў чарнавіку «Мужыцкай праўды», які не дайшоў да друку?

Краўцэвіч Аляксандр

За некалькі месяцаў да пачатку антырасейскага паўстання 1863 года расейскія ўлады выявілі ў Беларусі новы нелегальны друкаваны орган пад назвай «Мужыцкая праўда». Трывогу імперскай адміністрацыі выклікаў не столькі антыцарскі і антырасейскі змест, як г.зв. «мужыцкая» мова газеты. Небяспеку агітацыі па-беларуску сярод беларускіх сялянаў хутка ацанілі ў Пецярбургу. Ужо ў канцы лета 1862 года ў Горадню да губернатара прыйшоў загад – неадкл... Болей »


Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 25.02.2020

Загадкі беларускай гісторыі

«Не тапчыце дзяржаву!» Подзвіг Тадэвуша Рэйтана з-пад Ляхавічаў

Краўцэвіч Аляксандр

«Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!». З такімі словамі Тадэвуш Рэйтан кінуўся на падлогу на паседжанні сойму, каб уратаваць ад падзелу Рэч Паспалітую. Дзякуючы гэтаму ўчынку ён трапіў не толькі ў гісторыю, але і на вядомую кожнаму паляку карціну Яна Матэйкі. А паходзіў Тадэвуш Рэйтан з-пад Ляхавічаў. Там, у ягонай закінутай сядзібе Грушаўка, была знята чарговая серыя «Загадак беларускай гісторыі». <br /><center><a href="http://belsat.e... Болей »


Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 18.02.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Як забівалі Менск: трагедыя Верхняга гораду

Краўцэвіч Аляксандр

Верхні горад, Верхні Рынак, Высокае места – назва ўнікальнага раёну Менску, гістарычнага цэнтру беларускай сталіцы. Ужо ў канцы XV ст. Менску было цесна і нязручна на нізкай і балоцістай пойме Нямігі і Свіслачы. Пачынаўся агульнаеўрапейскі дэмаграфічны і гаспадарчы ўздым. Горад актыўна разрастаўся на ўсіх навакольных пагорках. Галоўным гарадскім пасадам паступова станавіўся г.зв. Верхні горад, размешчаны на высокім і зручным для засялен... Болей »


Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 11.02.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Як Магілёў паўстаў супраць Масквы

Краўцэвіч Аляксандр

Вялікім і слаўным горадам Магілёў стаў у эпоху Вялікага княства Літоўскага. Напачатку Новага часу ён быў другім па велічыні ў краіне пасля сталічнай Вільні. І хоць Магілёў не меў такой слаўнай сярэднявечнай гісторыі, як Полацк, Смаленск ці Віцебск, ягоныя жыхары напоўніцу скарысталіся сваім геаграфічным размяшчэннем на буйной гандлёвай рацэ ды спрыяльнымі гістарычнымі абставінамі. <br /><center><a href="http://belsat.eu" target="_blank... Болей »


Беларускі свет, 06.02.2020

Беларускі свет

Праца мары: як хлопец з Кобрыну ўладкаваўся ў Лос-Анджэлесе

Сяргей Пюро – фатограф. Ён эміграваў з Кобрына ў ЗША яшчэ падлеткам – разам з бацькамі. Закончыўшы ўніверсітэт і адпрацаваўшы шмат гадоў аператарам на тэлебачанні, беларус стаў фрылансэрам і сканцэнтраваўся на фэшн і будуар-стылі. Сяргей супрацоўнічае з мадэлямі рознага ўзроўню ў Лос-Анджэлесе, але кажа, што самыя прыгожыя здымкі ўсё ж такі прывозіць са штогадовых паездак у родную Беларусь, бо ва ўнікальнай прыгажосці няма роўных белару... Болей »


Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 03.02.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Шаркаўшчына Льва Сапегі ды цыркуляр пра беларускую мову

Краўцэвіч Аляксандр

Беларускае мястэчка ля мяжы з Літвой ляжыць на беразе ракі Дзісны. Таму спрадвеку было звязанае з Паўночнай ды Заходняй Еўропай воднай дарогай праз Заходнюю Дзвіну і Балтыку. Менавіта зручная водная камунікацыя была галоўнай прычынай росту мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў часы позняга сярэднявечча і Новы час. Назва Шаркаўшчына паходзіць ад балцкага, а дакладней – літоўскага слова «сарока» («šarkа»). Па абодва бакі мяжы нярэдка сустракаю... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-201]   Наступная   Апошняя