Белы Алесь

Белы Алесь (Аляксандр Валерыянавіч, н.17.02.1968, г. Мінск) бел. гісторык. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнэса ў Вялікабрытаніі (1996). Даследуе гісторыю картаграфіі; іканаграфію ВКЛ Сярэднявечча і Новага часу; гісторыю дыпламатыі і замежных сувязяў ВКЛ; уплыў заходнееўрапейскіх культурных, тэхналагічных і эканамічных рэалій на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Кн. «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Мн., 2000) – дэталёвая рэканструкцыя эвалюцыі зместа назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц 6-18 ст. Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Ф. Багушэвіча 2001 г. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гіст. Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі ВКЛ, у англ. часопісах, сцэнароў дак. фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ). Каардынатар праект «Наша Страва» - рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі, аутар і укладальнік кніг «Наша Страва», Энциклопедия белорусской кухни, Belarusian Cookbook. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008).

 

Белы Алесь :: Выданьні

pdf
Белы Алесь, Хроніка Белай Русі

Хроніка Белай Русі

Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы

Белы Алесь

Алесь Белы, бадай, адзіны гісторык і даследчык, які найбольш грунтоўна падышоў да справы вызначэння паходжання назвы Белая Русь. На сённяшні дзень аўтар распрацаваў 12 розных тэорый, якія вылучаны як расейскімі, так польскімі і беларускімі гісторыкамі. Пачаў сваё даследаванне з аналізу старажытных мапаў, якія складаліся яшчэ ў часы Сярэднявечча, бо менавіта па мапах магчыма прасачыць пачатак назвы. Доследы і меркаванні аўтара, базуючыся... Болей »


Белы Алесь, Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.

Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII с...

Белы Алесь

У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя паняцця «Белая Русь» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы. Акрамя таго, у новае выданне ўключаныя артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі і яе адлюстравання ў заходнееў... Болей »


pdf
Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Цывілізацыя ‑ Культура ‑ Рэлігія ‑ Палітыка ‑ Авантура-Героіка-Успамін

«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі і праявамі патрыятызму, мусім прызнаць — Рэч Паспалітая таксама была дзяржаваю нашых продкаў. У такім разе ўсе прэтэнзіі мы прад’яўляем і д... Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 23

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

23

* Bernacki Bartłomiej, Prasowa kampania propagandowa na rzecz kolektywizacji rolnictwa w zachodnich obwodach BSRR w latach 1939-1941 * Białokur Marek, Białorusini w myśli politycznej Joachima Bartoszewicza * Dmitruk Stefan, Recenzje, konferencje: Mironowicz Antoni, Sylwester Czetwertyński, biskup białoruski, Białystok 2004 * Fionik Doroteusz, Kler parafialny Kościoła wschodniego w powiecie bielskim w 1816 roku * Gajd... Болей »


pdf
ARCHE, 12(63)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

12(63)2007

У нумары: грунтоўны аналітычны даклад "Венесуэла: рэвалюцыя Уга Чавеса", развагі Алеся Белага "Доўгая сьмерць славянскай Літвы. Да дыскусіі пра беларускую гісторыю і беларускую ідэнтычнасьць", нарыс Алеся Аркуша "Недазьняты Быкаў", палемічны выступ Аляксея Бацюкова "Найноўшае ліцьвінства як праект карэкцыі сучаснасьці", і інш. Болей »


Спадчына, 6/1997

Спадчына

6/1997

Мне прышлося пад час сусьветнай вайны пражыць каля трох гадоў у Магілеве на Дняпры і быць сьведкаю гістарычных падзей і здарэньняў у Царскай Стаўцы. Прад маімі вачыма прайшлі, як у кінематографе, цікавейшыя зьявішчы эпох: рэакцыя царызму, нядбаласьць і спакой дварцовай камарыльлі, пераварот у Петраградзе і ва ўсёй Расеі, выглядная бязуважнасьць цара, яго ад'езд у Царскае Сяло пад канвоем камісараў Часовага Расейскага Ўраду. эпоха кярэнш... Болей »


Спадчына, 3/1998

Спадчына

3/1998

Прушыньскі, Івашкевіч. А цяпер да мяне ў думках прыходзіць і зусім іншы за іх чалавек і пісьменьнік, Юзаф Мацкевіч. Да вайны ён быў супрацоўнікам віленскага "Słowa", рэдактар якога, ягоны брат Станіслаў Мацкевіч, рабіў шмат шуму, палемізаваў артыкуламі, займаўся палітыкай, біўся ў двубоях (на шаблях), за апазыцыйнасьць лучыў у лягер у Бярозе Картускай. А Юзаф сядзеў недзе ў рэдакцыі і больш пра яго нічога не было вядома. Пазьней усё пер... Болей »


Спадчына, 4/1998

Спадчына

4/1998

Каб правільна аналізаваць асобныя зьявы з абсягу культуры для пэўнай тэрыторыі, трэба вызначыцца, ці была гэтая тэрыторыя рэальнай структурай, ці можна яе акрэсьліць як рэгіён, што характарызуецца супольнай гісторыяй ужо працяглы пэрыяд часу. Толькі ў такім выпадку можна будзе ажыцьцявіць правільны аналіз і зрабіць пэўныя абагульненьні, што датычаць асобных культурных зьяваў у іх узаемасувязях, акрэсьліць іх месца ў характэрнай для дадз... Болей »


pdf
Спадчына, 4/2002

Спадчына

4/2002

100 гадоў таму, амаль адначасова і нібыта без аніякай вонкавай сувязі паміж сабой, адбыліся дзве падзеі. У лютым 1902 г. (паводле іншых звестак, 1903 г.) памёр Міхал Міцкевіч, бацька Якуба Коласа і прататып Міхала з “Новай Зямлі”. Узімку 1902–1903 гг. з некалькіх студэнцкіх гурткоў Вільні, Менска і Пецярбурга ўтварылася арганізацыя, якая паспрабавала канкрэтна аформіць малаакрэсленую дагэтуль беларускую нацыянальную ідэю. Першая беларус... Болей »


ARCHE, 10(61)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(61)2007

У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму" і інш. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя

Белы Алесь :: Іншыя выданьні

Тэрыторыя сучаснай Беларусi на мапе Ідрысi (1154 г.) (0)

31-01-2009, 20:57

Асобнага даследвання, пpысвечаннага адлюстpаванню выдатным сяpэднявечным аpабскiм геогpафам ал-Iдpысi тэpытоpыi сучаснай Белаpусi пакуль не iснуе, хаця шэpаг даследчыкау пpама цi ускосна закpаналi гэтую тэму. (...) Болей »

< Previous 1 Next >