Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі (нарадзіўся 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца.

Нарадзіўся ў Сартавальскім раёне Карэліі (РСФСР). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі.

У 1986 г. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым быў старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронта. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету.

З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе Бяляцкі быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights).

4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка 2011 быў прысуджаны да 4,5 гадоў ў выпраўленчай калёніі ўзмоцненага рэжыму[4] з канфіскацыяй маёмасьці за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным.

Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014.

Крыніца: be-x-old.wikipedia.org

 

Бяляцкі Алесь :: Выданьні

pdf
Бяляцкі Алесь, Лабковіч Уладзімір, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе

Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе

Аналітычны агляд

Бяляцкі Алесь, Лабковіч Уладзімір, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за 2006 год. Зборнік утрымлівае найбольш відавочныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (СМІ, Інтэрнэт-сайты spring96.org. svaboda.org, baj.ru, charter97.or... Болей »


pdf
Беляцки Алесь, Лабкович Владимир, Ревяко Татьяна, Стефанович Валентин, Нарушения прав человека в Беларуси в 2006 году

Нарушения прав человека в Беларуси в 2006 году

Аналитический обзор

Беляцки Алесь, Лабкович Владимир, Ревяко Татьяна, Стефанович Валентин

В Обзоре представлен анализ ситуации с правами человека в Беларуси за 2006 год. Сборник содержит наиболее значимые и характерные факты нарушений прав и свобод граждан страны за этот период. Обзор подготовлен на основе личных обращений жертв нарушений прав человека, фактов, зафиксированных правозащитниками, а также информации из открытых источников (СМИ, Интернет-сайты spring96.org. svaboda.org, baj.ru, charter97.org и др.). Болей »


pdf
Bialiatski Ales, Labkovich Uladzimir, Reviaka Tatsiana, Stefanovich Valiantsin, Violations of Human Rights in Belarus in 2006

Violations of Human Rights in Belarus in 2006

Analytical Review

Bialiatski Ales, Labkovich Uladzimir, Reviaka Tatsiana, Stefanovich Valiantsin

The Review presents the analysis of the situation of human rights in Belarus in 2006. It contains the most eloquent and typical facts of violations of Belarusian citizens’ rights and liberties during this period. The Review was prepared on the basis of personal applications of victims of human rights violations, the facts that were registered by human rights activists and the information that was taken from open sources (mass media, web... Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юры, Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе

Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе

Аналітычны агляд

Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юры

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавекаў Беларусі за 2007 год. Зборнік утрымлівае найбольш відавочныя i характэрныя факты парушэньняў правоў i свабодаў грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (CMI, інтэрнэт-сайты spring96.org. svaboda.org, baj.ru, charter97.org... Болей »


pdf
Беляцкий Алесь, Ревяко Татьяна, Стэфанович Валентин, Чаусов Юрий, Нарушение прав человека в Беларуси в 2007 году

Нарушение прав человека в Беларуси в 2007 году

Аналитический обзор

Беляцкий Алесь, Ревяко Татьяна, Стэфанович Валентин, Чаусов Юрий

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавекаў Беларусі за 2007 год. Зборнік утрымлівае найбольш відавочныя i характэрныя факты парушэньняў правоў i свабодаў грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (CMI, інтэрнэт-сайты spring96.org. svaboda.org, baj.ru, charter97.org... Болей »


pdf
Bialiatski Ales, Reviaka Tatsiana, Stefanovich Valiantsin, Chavusau Yury, Violations of Human Rights in Belarus in 2007

Violations of Human Rights in Belarus in 2007

Analytical Review

Bialiatski Ales, Reviaka Tatsiana, Stefanovich Valiantsin, Chavusau Yury

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавекаў Беларусі за 2007 год. Зборнік утрымлівае найбольш відавочныя i характэрныя факты парушэньняў правоў i свабодаў грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (CMI, інтэрнэт-сайты spring96.org. svaboda.org, baj.ru, charter97.org... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бяляцкі Алесь, Літаратура і нацыя

Літаратура і нацыя

Бяляцкі Алесь

Залатым дзесяцігодзьдзем беларускай літаратуры можна лічыць пэрыяд ад 1905 па 1915 год. У гэты час у беларускае прыгожае пісьменства назаўсёды ўвайшлі добры дзесятак творцаў, якія заклалі магутныя падваліны новай беларускай літаратуры. На зробленае імі і зараз гледзімо з захапленьнем і павагаю. Купала, Багдановіч, Колас, Гарун, Гарэцкі, Бядуля — суквецьце імёнаў, якому можа пазайздросціць любое літаратурнае пакаленьне. Своеасаблівы выбу... Болей »


pdf
epub
Бяляцкі Алесь, Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера

Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера

Бяляцкі Алесь

Швейцарыя заўсёды была для мяне загадкавай краінай. Зьлепленая з разнамоўных і рознакультурных народаў — немцаў, французаў і італьянцаў, яна нейкім дзіўным чынам самазахоўвалася на працягу стагоддзяў, выжываючы ў віруючым еўрапейскім катле. З сучасных стэрэатыпаў пры згадцы “Швейцарыя” — адразу прыходзіць у галаву швейцарскі сыр і шакалад, швейцарскія гвардзейцы ў Ватыкане, швейцарскія нажы, гадзіньнікі і банкі. Добра, калі ў краіны ёсь... Болей »


pdf
mp3
Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый, Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе

аналітычны агляд

Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый

Чарговы выпуск штогадовай хронікі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі прысьвечаны назіраньням і парушэньням правоў чалавека зьдзейсьненым у 2008 годзе. Сама атмасфэра, якая панавала ў Беларусі ў той час паказвала супярэчнасьць працэсаў, што адбываліся ў краіне. Некаторыя крокі вышэйшага кіраўніцтва былі ўспрнятыя ак даўгачаканая адліга, аднак колькасьць фактаў парушэньян правоў чалавека, нажаль сьведчыць, пра адваротнае. Так мэтады з... Болей »


pdf
mp3
Беляцкий Александр, Ревяко Татьяна, Стефанович Валентин, Чаусов Юрий, Ситуация с правами человека в Беларуси в 2008 году

Ситуация с правами человека в Беларуси в 2008 году

Аналитичкский обзор

Беляцкий Александр, Ревяко Татьяна, Стефанович Валентин, Чаусов Юрий

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе. Зборнік утрымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў за дадзены пэрыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (spring96.org, baj.by, nn.by i inszych). У кнізе выкарыстаныя фотаздымкі з с... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя