Быкаў Васіль

Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

 

Быкаў Васіль :: Выданьні

Быкаў Васіль, Сьцяна

Сьцяна

Быкаў Васіль

Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў. Беларуская гісторыя XX стагодзьдзя стаэрыла нямала сытуацыяў, калі характары розных людзей па-рознаму выяўпяліся на мяжы жыцьця і сьмерці. Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная вайна, «хрушчоўская» адліга, перасьлед апанэнтаў з боку КГБ у застойныя часы... Адпаведна рознымі былі й паводзіны міжвольных удз... Болей »


Bykau Wasil, Ściana

Ściana

Bykau Wasil

Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў. Беларуская гісторыя XX стагодзьдзя стаэрыла нямала сытуацыяў, калі характары розных людзей па-рознаму выяўпяліся на мяжы жыцьця і сьмерці. Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная вайна, «хрушчоўская» адліга, перасьлед апанэнтаў з боку КГБ у застойныя часы... Адпаведна рознымі былі й паводзіны міжвольных удз... Болей »


pdf
epub
Быкаў Васіль, Бліндаж

Бліндаж

Аповесьці

Быкаў Васіль

Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” выдала творы Васіля Быкава, якія былі малавядомыя беларускаму чытачу. Некаторыя з замешчаных у кнізе “Бліндаж” раней друкаваліся на старонках “Дзяеслова”, некаторыя ўпершыню пабачылі свет у 1958 годзе на старонках перыядычных выданняў, а пасля не перавыдаваліся. Тэматыка сабраных пад адной вокладкай твораў – можна сказаць традыцыйная для Васіля Быкава – чалавек у вайне. Грунтоўны аналіз чалавечых характар... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Быков Василь, Карьер. Знак беды

Карьер. Знак беды

Повести

Быков Василь

Недавно ушедший от нас Василь Быков неутомимо, подобно пахарю, пласт за пластом "распахивал" своими повестями "целину" военной темы - вот кем был и остается он для читателей. Да, именно распахивал, ибо в основе характера каждого из персонажей писателя - глубинное проникновение в психологию человека. Да, именно целину. Ведь до него о таком так не говорили: оттого повести этого автора имели такую сложную предпечатную историю борьбы с поли... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Быков Василь, Обелиск. Сотников

Обелиск. Сотников

Повести

Быков Василь

Общей для всех героев военных произведений Василя Быкова (1924-2003) является ситуация выбора, в которой оказываются персонажи его книг - между героической смертью и позорной жизнью предателя. В повести "Сотников" Быков исследует взаимосвязь людей и обстоятельств, проблему самоопределения человека на войне. "Обелиск" - это реквием о тех, кто погиб в войну, и о тех, кто выжил, но продолжает быть бойцом - за справедливость, за восстановле... Болей »


pdf
epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 7

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Апавяданні

Быкаў Васіль

Сёмы том збору твораў клясыка беларускай рэалістычнай прозы Васіля Быкава прапануецца ўвазе чытачоў у межах сумеснага праекту Грамадзкага Аб’яднаньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды Грамадзянскай ініцыятывы - Агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Задуму выдаць васьмітомны збор твораў меў яшчэ сам Васіль Быкаў пры жыцьці. Выконваючы волю пісьменьніка, яго кале родныя і неабыякавыя да яго творчасьці людзі пастанаілі выдаць чатырнацц... Болей »


pdf
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 8

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Мэмуарная проза

Быкаў Васіль

Восьмы том збору твораў клясыка беларускай рэалістычнай прозы Васіля Быкава прапануецца ўвазе чытачоў у межах сумеснага праекту Грамадзкага Аб’яднаньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды Грамадзянскай ініцыятывы - Агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Васіль Быкаў, непажаданы за сваю чэснасьць і сумленнасьць у апошнія гады жыцьця ўладамі Беларусі, апынуўся непажаданым і небясьпечным для яе і пасьля сьмерці. Доўгія спробы праз дзяржвы... Болей »


pdf
epub
Быкаў Васіль, Знак бяды

Знак бяды

Аповесць

Быкаў Васіль

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да “ўступленьня ў камунізм”, Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць “сьветла... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Быкаў Васіль, Воўчая зграя

Воўчая зграя

Аповесць

Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава “Воўчая зграя” – аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сю... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Быкаў Васіль, Сцюжа

Сцюжа

Аповесць

Быкаў Васіль

Вядомы Быкаў і невядомы Быкаў адкрываецца перад чытачом у “пасьлясавецкай” аповесьці “Сьцюжа”. Абвостранае пачуцьцё перажываньня лёсу Беларусі перанесенае на старонкі твораў Васіля Быкава рабіла іх запатрабаванымі ў розных узростах і розныя часы. Аповесьць распавядае пра складаныя лёсы беларусаў перад і ў часе вайны, распавядае пра лёсы нацыі, і раскрывае вытокі таго духоўнага тупіка, у якім апынулася беларускае грамадзтва на пераломе 2... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-12]   Наступная   Апошняя