Хаўстовіч Мікола

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.

Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).

 

Хаўстовіч Мікола :: Выданьні

pdf
Хаўстовіч Мікола, На парозе забытае святыні

На парозе забытае святыні

Творчасць Яна Баршчэўскага

Хаўстовіч Мікола

Манаграфія Міколы Хаўстовіча прысьвечаная творчасьці ды літаратурна-мастацкаму сымбалізму творчасьці “бацькі беларускай літаратуры” – Яну Баршчэўскаму. Менавіта Ян Баршчэўскі – ўпершыню ў сваіх творах апявае – Беларусь, а не Літву, як Адам Міцкевіч ды іншыя філяматы і філярэты. Мікола Заўстовіч поўна, канцэптуальна дасьледуе прозу пісьменьніка – аўтара бадай найбольш містычнай кнігі пра Беларусь “Шляхціц Завальня”. Доўгі час творчасьць ... Болей »


pdf
Ходзька Ігнацы, пер. з польскае мовы і каментары - Хаўстовіч Мікола, Успаміны квестара

Успаміны квестара

Ходзька Ігнацы, пер. з польскае мовы і каментары - Хаўстовіч Мікола

Першае асобнае выданьне па-беларуску кнігі вядомага літаратара, які жыў у Беларусі на пачатку ХІХ ст. Літаратурна-мастацкі твор аўтарства Ігнацыя Ходзькі распавядае пра жыцьцё ліцьвінскай шляхты і магнатэрыі ў апошнія гады Рэчы Паспалітай. Аўтар прадстаўляе твор як старыя ўспаміны аўтарства квэстара, ў якіх нам адкрываецца штодзённасьць канца XVIII стагодзьдзя. Традыцыйна для свайго часу Ігнацы Ходзька піша па-польску, што доўгі час па... Болей »


pdf
Пільштынова Саламея, пераклад Хаўстовіч Мікола, Авантуры майго жыцця

Авантуры майго жыцця

Раман

Пільштынова Саламея, пераклад Хаўстовіч Мікола

Лякарка з Наваградка Саламея Русецкая, апісваючы свае жыццёвыя прыгоды, якія назвала “Авантурамі” жыцця, стварыла ўспаміны, якія зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцяў і авантураў, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцкага султана, была ўвахожая ў палацы расейскай імператрыцы Ганны Іванаўны, кантактавалася з аўстрыйскім імператарам, з князямі Радзівіламі, Патоцкімі, Санг... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.

Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.

Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў.

Хаўстовіч Мікола

Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты і літаратурныя творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Імяніннае віншаванне», «Вясна гола перапала» і інш.), а з др... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага

Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага

Хаўстовіч Мікола

22 кастрычніка 1856 году памёр на выгнанні ў Архангельскай губерні Рамуальд Падбярэскі, выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст. Ён нарадзіўся ў Вільні, дзе скончыў гімназію, затым вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Доўгі час жыў у Пецярбургу. Выдаваў розныя часопісы й альманахі, але найперш праславіўся выданнем кнігі Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных аповедах". У 1850 годзе Рамуальда Падбярэскага за... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, складальнік і аўтар каментэнтароў, Беларуская літаратура XVIII–XIX стагоддзяў

Беларуская літаратура XVIII–XIX стагоддзяў

Зборнік тэкстаў

Хаўстовіч Мікола, складальнік і аўтар каментэнтароў

Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі і беларускіх філолагаў замежных вучэльняў. У хрэстаматыі змешчаны творы вядомых і ананімных аўтараў XVIII–ХІХ стагоддзяў, вывучэнне якіх прадугледжана новай праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры. Сярод аўтараў Ігнат Ходзька, Юльян Урсын Нямцэвіч, Мацей Радзівіл ды іншыя. У адпаведнасці з новай праграмай па беларускай літаратуры, у аснове ... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, укладаньне, XIX стагоддзе

XIX стагоддзе

Навукова-літаратурны альманах

Хаўстовіч Мікола, укладаньне

Альманах мае быць люстэркам літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ стагоддзі. Альманах – гэта вяртанне ў кантэкст беларускае літаратуры корпуса тэкстаў, створаных беларусамі пераважна на Беларусі, пра беларусаў ды Беларусь і дзеля беларусаў. Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, укладаньне, XIX стагоддзе

XIX стагоддзе

Хаўстовіч Мікола, укладаньне

Альманах мае быць люстэркам літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ стагоддзі. Альманах – гэта вяртанне ў кантэкст беларускае літаратуры корпуса тэкстаў, створаных беларусамі пераважна на Беларусі, пра беларусаў ды Беларусь і дзеля беларусаў. Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Айчына здалёку і зблізку

Айчына здалёку і зблізку

Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі

Хаўстовіч Мікола

Нягледзячы на тое, што даследаваньні беларускай літаратуры маюць ужо сваю даўнюю і трывалую традыцыю, да сёньня аўтарства некаторых твораў ХІХ ст., якія ўваходзяць у хрэстаматыйныя зборнікі па вывучэньні беларускай літаратуры, з’яўляецца не пэўным. Праца Міколы Хаўстовіча – спроба знайсці і прааналізаваць “цёмныя плямы” беларускай літаратуры ХІХ ст., а перадусім развеяць “міты” створаныя пад уплывам ідэалягемаў, якія панавалі ў мінулым.... Болей »


pdf
Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі), Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяд...

Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі)

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўвалмся. У фант... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя