Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу з’яўляецца навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. З 1981 г. – старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1961 г. Аўтар шматлікіх кнігаў і артыкулаў. З 1996 г. з'яўляецца аўтарам і галоўным рэдактарам праекта "Беларускі Кнігазбор".

 

Цвірка Кастусь :: Выданьні

pdf
Цвірка Кастусь, Бацькаў свет палявы

Бацькаў свет палявы

Выбраныя вершы і паэмы

Цвірка Кастусь

У кнізе Кастуся Цвіркі (нар. у 1934 г.) чытач знойдзе нямала прачулых радкоў пра светлае пачуццё кахання, пра зорныя парывы маладосці, пра тое, што хвалюе неспакойнага, неабыякавага чалавека. Апрача вершаў у кнігу ўвайшлі паэмы «Хат вячысты дар», «Дзе дуб з бярозай звіўся» і «Дома». Болей »


pdf
Цвірка Кастусь, Хат вячысты дар

Хат вячысты дар

Вершы і паэма

Цвірка Кастусь

Новую кнігу Кастуся Цвіркі склалі творы пра пачэсную працу хлебароба, пра адносіны да нашай неацэннай спадчыны – зямлі. У вершах і паэме “Хат вячысты дар”, у аснову якой пакладзена фальклорная экспедыцыя, узнімаюцца праблемы нашага жыцця. Болей »


pdf
Цвірка Кастусь, Чарназём

Чарназём

Вершы

Цвірка Кастусь

Гэта кніга пра бацькоўскі край, пра род ную зямлю, пра чалавека, які жыве і працуе ў імя самага светлага на зямлі — міру, друж бы, любві. У вершах раскрываецца ўнутраны свет героя, выказваюцца думкі і пачуцці на шага сучасніка. Болей »


pdf
epub
Цвірка Кастусь, Каласы

Каласы

вершы

Цвірка Кастусь

Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты. Болей »


pdf
Цвірка Кастусь, Лодка долі тваёй

Лодка долі тваёй

кніга паэзіі

Цвірка Кастусь

Бацькоўскі край, дзе прайшло апаленае вайной дзяцінства, добрыя працавітыя пюдзі, якія навек звязалі свой лёс з роднай зямлё'й — вось да чаго цягнецца душой Кастусь Цвірка. Шчыра, з любоўю расказвае паэт пра іх і ў гэтай кніжцы. Болей »


pdf
epub
Цвірка Кастусь, Птушыны хор

Птушыны хор

Вершы і казкі

Цвірка Кастусь

Наша Радзіма Беларусь — цудоўны край. Колькі тут цікавых раслін і прыгожых кветак, усялякіх звяроў і пту шак! А ці ведаеце вы, што яны ўмеюць гаварыць паміж сабой на сваёй мове? Мову птушак і звяроў, усе галасы зямлі падслухаў аўтар гзтай кнігі і расказаў пра ўбачанае і пачутае ў казках і вершах. За вёскай, ля балоцінкі, Ў галлі вярбы старой Маленечкія коцікі Хаваліся зімой. Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ... Болей »


pdf
Цвірка Кастусь, Рэха дарог

Рэха дарог

вершы

Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым мета... Болей »


pdf
epub
Цвірка Кастусь, Сцежка дадому

Сцежка дадому

вершы

Цвірка Кастусь

Зямля продкаў, яе мінулы і сённяшні дзень, лёс людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай зямлі — вось галоўнае, што хвалюе паэта. Ёсць у зборніку і вершы на гістарычную тэму («Дзекабрысты», «Францыск, Скарынін сын», «Казімір Лышчынскі» і інш.) Болей »


pdf
Цвірка Кастусь, Такія сэрцы ў нас

Такія сэрцы ў нас

вершы

Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва, Старадарожскага раёна, Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў сярэднюго школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна. У студэнцкія гады К. Цвірка актыўна выступае на старонках рэспубліканскага друку. Вершы яго змяпгчаліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у рэспубліканскіх газетах. З 1958 года К. Цвірка працуе ... Болей »


pdf
epub
Цвірка Кастусь, Дарога ў сто год

Дарога ў сто год

Нарыс

Цвірка Кастусь

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя