Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім.

Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служыў у арміі i настаўнічаў на Барысаўшчыне (1968-1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полы­мя» (1973-1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979-1991) i галоўным рэдактарам (1991-2002) часопіса «Маладосць». З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

Першае апавяданне надрукаваў у 1966-ым у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень», першая кніга прозы «Дажджы над вёскай» пабачыла свет у 1974-ым (за яе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі). Кнігі апавяданняў i аповесцей «Цяпло на першацвет», «Маладыя гады», «На новы парог», «Жар кахання» i інш. прысвечаныя адлюстраванню дзіцячых хутарска-вясковых уражанняў, побыту i турбот сучасных вяскоўцаў i гараджан, настаўніцкай працы, светлых чалавечых пачуццяў, кахання. Аўтар трылогіі «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя», «Свой дом», дзе асэнсаваны перыпетыі ўтварэння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1919 гадах, раманаў «Заходнікі» (заходнебеларуская рэчаіснасць 1940-1950 гадоў; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за 1996 год), «Кліч роднага звона» (пра станаўленне прыкладна ў 1246-ым Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у цяперашнім Навагрудку), літаратурна-гістарычнага эсэ «БНР. БССР» (2002) i інш. Многія творы перакладзеныя на мовы свету.

 

Далідовіч Генрых :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Далідовіч Генрых, БНР і БССР

БНР і БССР

Роздум аб пакутным шляху беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі

Далідовіч Генрых

Аўтар на падставе вывучяння дакументальных матэрыалаў выказвае свае адносіны да працэсу станаўлення інстытутаў дзяржаўнасці беларусаў на пачатку XX стагоддзя. БНР і БССР падаюцця ім як лагічныя паслядоўнасці, як вянец намаганняў беларусаў на шляху да незалежнасці ва ўмовах палітычнага ўціску. Кніга напісана майстрам беларускага слова, яна багатая на імёны і факты і будзе цікавая шырокаму колу чытачоў. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Далідовіч Генрых, Заходнікі

Заходнікі

Раман

Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца адразу пасля вайны ў былой Заходняй Беларусі. Іхнімі героямі з'яўляюцца "не внушаюўіе доверія" Сталіну вяскоўцы, а таксама кіраўнікі розных узроўняў, адзін з якіх - прысланы старшыня сельсавета Кругаглядаў, чэкісты, "лясныя браты". Яны вымушаны ў суровых умовах хадзіць па адной зямлі. Многія старонкі прысвечаны светламу пачуццю кахання, паказу станаўлення маладой сям'і ў адноўленай вёсцы. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Далідовіч Генрых, Сярод лесу, сярод поля

Сярод лесу, сярод поля

Апавяданне-імправізацыя. Лісткі запісных кніжак

Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім. Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служы... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Далідовіч Генрых, Цяпло на першацвет

Цяпло на першацвет

Аповесці і апавяданні

Далідовіч Генрых

Аповесць «Усё яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі і здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» і апавяданні. Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Пабуджаныя

Пабуджаныя

раман

Далідовіч Генрых

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі і Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны і Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці... Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Свой дом

Свой дом

раман

Далідовіч Генрых

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаспадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтпарылася беларуская дзяржаўнасць. зараджалаея рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў, I. Сталін і іншыя. Аўтар выкарыстаў шмат новых архіўных матэрыялаў, якія нямала часу знаходзіліся ў спецеховах. Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Гаспадар-камень

Гаспадар-камень

Раман

Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўну... Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Маладыя гады

Маладыя гады

Апавяданпі, аповесць

Далідовіч Генрых

У кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада і вёскі — піша ён з вялікай зацікаўленасцю і шчырасцю. Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Жар кахання

Жар кахання

Апавяданні пра жанчын

Далідовіч Генрых

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, еамім развіваць і ўмацаваць. У тым ліку і тое, што мы называем проста і велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам і апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго і Яе блізкімі і дарагімі адно аднаму. Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Жывы покліч

Жывы покліч

Выбранае

Далідовіч Генрых

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі Імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці і апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку і пра вечна існае і ў той жа час заўсёды новае, загадкавае. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя