Дэбіш Анатоль

Анатоль Дэбіш нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацскага раёна Гродзенскай вобласці. Жыў у вёсцы Андрэевічы, Гнезнаўскага сельскага Савета. У 1979 годзе скончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Зараз жыве і працуе ў Брэсце.

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. З 1993 года Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Аўтар зборнікаў вершаў “Калядная вячэра” (1993), “Стодзівы” (1995). “Зірні ў люстэрка” (2013).

 

Дэбіш Анатоль :: Publications

pdf
Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. More »


pdf
djvu
Ніва, 1 (2121)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

1 (2121)

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Выходзіць старонка для дзяцей «Зорка», перыядычна змяшчаюц... More »


pdf
Маладосць, 04 (446) 1990

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04 (446) 1990

* Антаноўскі Мікола, Вершы * Баравікова Раіса, Вершы * Геніюш Ларыса, Споведзь. Працяг * Гігевіч Васіль, Чарноў Алег, Сталі воды горкія. Дакументальная аповесць * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман. Заканчэнне * Дэбіш Анатоль, Вершы * Казько Віктар, Нахаў... ці Сучасная спадарожная казка * Каско Алесь, Вершы * Сачанка Барыс, "Отторженная возвратнхъ". Амаль навела * Трусевіч Віктар, Вершы * Чабан Тамара, "На мяжы невымоўнаг... More »


First   Previous   [2-2]   Next   Last