Дэбіш Васіль

Васіль Дэбіш нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1979 годзе скончыў сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Жыве і працуе ў Брэсце.

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, “Верасень”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, “Жырандоля”, тыднёвіку “Літаратурная Беларусь”,“Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Аўтар зборнікаў вершаў “Белыя птахі”(1993), “Лісты да Марыі” (1996), “Праз дождж”(2012), “Чуйнар” (2015).

 

Дэбіш Васіль :: Выданьні

pdf
Дэбіш Васіль, Праз дождж

Праз дождж

Вершы

Дэбіш Васіль

“Праз дождж” – трэці па ліку паэтычны зборнік вершаў берасцейскага паэта. У ім – спроба асэнсавання мінулага і сённяшняга жыцця, роздумы пра чалавечую годнасць, сяброўства, каханне, нашу, часам абсурдную, рэчаіснасць. Літаратура, і найперш паэзія, ва ўсе часы гісторыі чалавецтва застаюцца захавальніцамі духоўнасці, гармоніі, красы – таго высокага і вартага, дзеля чаго жывуць народы на зямлі, дзеля чаго жыве і асобны творца. Мастацкае, ... Болей »


pdf
Дэбіш Анатоль, Дэбіш Васіль, Калядная вячэра. Белыя птахі

Калядная вячэра. Белыя птахі

Вершы

Дэбіш Анатоль, Дэбіш Васіль

Перад вамі кніга вершаў братоў Анатоля і Васіля ДЭБІШАЎ. Нарадзіліся яны ў 1962 годзе ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна. Абодва скончылі Мінскі інстытут культуры. Жывуць і працуюць у Брэсце. Анатоль — дырэктар Дома культуры, Васіль — выкладчык у вучылішчы. Хоць яны і блізняты, вершы іх зусім непадобныя. Анатоль больш засяроджаны, схільны да разгорнутай дэталі, тэма сучаснасці ў яго творах цесна паяднана з нашай гісторыяй. Васіль — паэ... Болей »


pdf
Дэбіш Васіль, Лісты да Марыі

Лісты да Марыі

Дэбіш Васіль

Васіль Дэбіш — брат паэта Анатоля Дэбіша, які ўжо з'яўляецца аўтарам зборніка вершаў „Стодзівы”, выдадзенага ў серыі „Першая кніга паэта”. І вось у гэтай серыі дэбютуе Васіль. Яго лірычны герой пазнае сябе ў бязраднасці і няпэўнасці дня сённяшняга, задумваецца над тым чым дапамагчы людзям, краю роднаму ў наш складаны час як выжыць самому. Ён задаецца пытаннем „Каму маліцца мне?», Вобраз ягонага трыадзінага Бога яскрава праступае ў іпаст... Болей »


pdf
Дэбіш Васіль, Чуйнар

Чуйнар

Вершы

Дэбіш Васіль

У берасцейскага паэта Васіля Дэбіша ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў змястоўны вершаваны зборнік, які шырока паказвае тэматычную і вобразную разнастайнасць яго творчасці. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай, любоўнай, грамадзянскай лірыкі. Не дзіва, што творчы наробак спадара Васіля вялікі — пісьменнік шмат гадоў друкуецца ў абласной і ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 04

Дзеяслоў

04

* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак фантастычнага рэалізму * Дашкевіч Алег, Настальгія па "Нашай Ніве" * Дэбіш Васіль, Жыцьця мацнее прага * Зюскінд Патрык, ... Болей »


pdf
Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


pdf
Маладосць, 08 (705) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

08 (705) 2012

Сцёпа сноўдаўся па начным мікрараёне і трывожна аглядаўся па баках, быццам нябачныя чалавечаму воку здані цікавалі за ім. Хлопец быў невысокага росту, налыса пастрыжаны, і з гэтай прычыны цяжка было зразумець, колькі ж гадоў маладзёну, які выглядаў страчаным сярод бясконцых шматпавярховікаў беларускай сталіцы. Болей »


pdf
Маладосць, 5 (714) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

5 (714) 2013

«Беларускае кіно сярэдзіны мінулага стагоддзя звязана ў сваёй масе з тэмай Вялікай Айчыннай. Знята шмат геніяльных фільмаў, закрануты досыць хвалюючыя моманты. І, можна сказаць, раскрыта гэта тэма ўздоўж і ўпоперак, а таму зрабіць нешта лепшае тут ужо не надта атрымаецца. Але мы чамусьці працягваем спекуляваць на гэтай тэме». Тэмы кіно і вайны ў гэтым нумары спляліся ў адно цэлае. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 59

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

59

Наском чаравіка Славік грэбліва падчапіў Касінера за шчаку, павярнуў тварам да сябе і адпусц іў. Абмяклая і бязво льная , га лава вярну лася да зям лі, ут кну лася носам у жменьку леташняй светла-жоўтай травы. – Гатовы , – прамовіў Славік неслухмянымі, сухімі вуснам і, – не дыхае… – Cыходзім! – скамандаваў чалавек у джынсоўцы і пляснуў у далоні: – Так!.. Агледзеліся, каб чаго не забыць! Невя лікі лясо к пры даво лі ціхай дарозе прастрэ ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 66

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

66

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя