Дранько-Майсюк Леанід

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў кветкавым палескім мястэчку Давыд-Гарадок.

Змалку кветкі ўвайшлі ў маё жыццё і пазней сталі маёй літаратурнай тэмай.

Мае землякі жылі з таго, што вясной прадавалі насенне кветак і сваім дзецям, калі яны прасілі купіць ім цацкі, казалі: „Глядзіце на кветкі — гэта самыя лепшыя цацкі ў свеце!..”

У 1974 годзе я скончыў у Давыд-Гарадку дзесяцігодку і пайшоў працаваць на мясцовы заводзік слясарна-мантажнага інструменту.

Гэта сапраўды быў не завод, а заводзік — зусім маленькі, рабочых на 150; пры польскай уладзе у гэтым заводзіку месцілася донкарня — рабілі дно на бочкі.

Праз год я паехаў у Маскву, паступіў на завочнае аддзялянне Літаратурнага інстытута, а вясной 1976 года мяне забралі ў Савецкае войска.

Па вайсковай службе ў 1978 годзе я перавёўся на дзённае аддзяленне Літінстытута і пераехаў у Маскву.

У 1980 годзе ажаніўся з масквічкай Вольгай, і праз год у нас нарадзіўся сын Васіль.

З 1982 года пачалося мінскае жыццё.

Я працаваў у выдавецтве „Мастацкая літаратура” — спачатку рэдактарам, пасля загадчыкам рэдакцыі, выдаваў чужыя і свае кнігі...

Са жніўня 2002 года нідзе не служу, займаюся чыстым пісьменніцтвам і разумею, што творчая свабода — нягоршы падарунак лёсу...

Мой лепшы твор — верш „Полька беларуская”, мая лепшая кніга — „Цацачная крама”, мой любімы занятак — глядзець на кветкі...

 

Дранько-Майсюк Леанід :: Выданьні

pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Вершы. Каханне, Проза

Вершы. Каханне, Проза

Выбранае

Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, у 1982 годзе завяршыў вучобу ў Літаратурным інстытуце (Масква). Выдаў зборнік вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), « Проза радости» (1991, Масква, пераклад на рускую мову), «Места і свет» (2000), кніжку сатырычных апавяданняў «Пра тое, як я...» (1992), а таксама зборнікі вершаў і эсэ «Тут» (1990), «Акропаль» (1994), «Стомленасць Парыжам» (1995), «Гасп... Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Кніга для спадарыні Эл

Кніга для спадарыні Эл

Проза, вершы, п'еса

Дранько-Майсюк Леанід

Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбен, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці… Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Цацачная крама

Цацачная крама

Кніжка для вялікіх і малых

Дранько-Майсюк Леанід

Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна ўсёй сям’ёй. Кожны ў вершах Леаніда Дранько-Майсюка знойдзе нешта для сябе, проастае і зразумелае. У кнізе, быццам у сапраўднай цацачн... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Над пляцам

Над пляцам

Вершы

Дранько-Майсюк Леанід

Радзіма паэта — Давыд-Гарадок, таму зразумела, што да асноўных матываў кнігі далучаны матыў удзячнасці роднаму гораду і яго жыхарам. Тэма творчасці і працы ўвасоблена ў выразных, зрокава-дакладных вобразах. Постаць Дубоўкі, убачаная праз далеч дзесяцігоддзяў, рамантычная ў рэвалюцыйнай рэчаіснасці 20-х гадоў. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Пра тое, як я...

Пра тое, як я...

13 несур'ёзных апавяданняў

Дранько-Майсюк Леанід

Несур’ёзныя апавяданні “Пра тое, як я...” - першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка. З вялікай доляй гумару, з дасціпнасцю распавядае аўтар пра сапраўдныя здарэнні, якія адбыліся ў яго жыцьці. Трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця. У сваіх апавяданьнях аўтар выкарыстаў магчымасьці гратэску, анекдота, наўмысна сур'ёзнае звёў да несур'ёзнага, спадзеючыся такім чынам змен... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Акропаль

Акропаль

Паэзія. Эсэ.

Дранько-Майсюк Леанід

Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць магчымасць вельмі поўна пераказаць думкі, уражанні, досведы, характары людзей, гэта само жыццё. Паэзія – гэта перадусім пачуцці. Засваенн... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Тут

Тут

Вершы, паэмы, эсэ

Дранько-Майсюк Леанід

Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве маленькія паэмы — фальклорна-жартоўная «Курасоўшчына» і сумна-іранічная «Адам Нядзелька», а таксама эсэ-падарожжы ў Бельгію, Польшчу, Чэха... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Стомленасць Парыжам

Стомленасць Парыжам

Вершы і эсэ

Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Парыж - сталіцу мастацтваў, вандруючы па б... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Вандроўнік

Вандроўнік

Вершы

Дранько-Майсюк Леанід

Змест кнігі склалі вершы пра родны край і яго гісторыю, сяброўства і працу. Паэт сцвярджае, што свет маленькай вёскі, як і свет вялікага горада, заўсёды будзе хвалююча блізкім чалавечай душы. У асобную нізку «Гарадчанка» сабраны вершы, прысвечаныя жанчыне. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Гаспода

Гаспода

Выбранае

Дранько-Майсюк Леанід

Захаванне паэзіі — асноуная тэма, якая хвалюе Леаніда Дранько-Майсюка. Аутар упэунены: калі валадары свету адзіным фронтам выступяць супраць паэтау — паэзія не знікне. Яна знікне толькі тады, калі сатрэцца мяжа паміж ідэалам і рэчаіснасцю, калі ідэал небяспечна наблізіцца да жыцця — гата значыць, калі ён будзе знішчаны жыццем. Сутнасны вобраз паэзіі і наогул хараства — імгненны. Калі ж на гэты вобраз паглядзець з біблейскай вышыні — то ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-7]   Наступная   Апошняя