be

Дубавец Сяргей

Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)

Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

Дубавец Сяргей. Выданьні

Cіні карабель у блакітным моры плыве
mp3

Cіні карабель у блакітным моры плыве

або Шукальнікі вечнасьці
Дубавец Сяргей

Літаратурныя коміксы з мантрамі і саўндтрэкам, псэўдафілязофскія барэльефы нашай беднай цывілізацыі, пошукі вечнасьці ў гэтым дачасным сьвеце і ўсё астатняе, чаго няма, не бывае й ня можа быць, – у новай кнізе Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве».... Болей »

Усё, як ты хацела, Грэта
epub

Усё, як ты хацела, Грэта

З фэйсбучных запісаў
Дубавец Сяргей

Пахаваў сёння роднага дзядзьку Гену. 80 яму было. Як сказаў распарадчык у крэматорыі, «…и прекрасного дядю». Для мяне ён такім і быў, дзядзька з майго дзяцінства – вобраз, наскрозь пранізаны сляпучым сонцам. У 1960-я ён быў першым жывым антыкамуністам, якога я сустрэў у жыцці. Я проста даведаўся, што... Болей »

Купала-magic
epub

Купала-magic

Асноўны матыў тварчасьці
Дубавец Сяргей

Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваец­ца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны – грамадзянін з даведкай, па­цыент лекара, лавэлас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька...... Болей »

Д’ябал запрэжаны ў плуг
epub

Д’ябал запрэжаны ў плуг

Містычны трылер з жыцьця праскіх големаў
Дубавец Сяргей

— Я бясконцая, — сказала лесьвіца. Яна хавала свае каменныя прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзьве амаль нябачныя ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесьвіцы ўгару. Але яе шурпатыя прыступкі, нібы на эскалятары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці... Болей »

Тантамарэскі
pdf

Тантамарэскі

Гісторыя аднаго працэсу
Дубавец Сяргей

Хтосьці прачытае гэтую кнігу як гісторыю сучаснай Беларусі, хтосьці — як даведнік у судаводзтве, хтосьці — як дэтэктыўны раман з многімі літаратурнымі алюзіямі. Маштабны „Кветкавы працэс“ разглядаецца ўсебакова і ў драбніцах, нібы пад мікраскопам. Высновы прыводзяць аўтара да філязофскіх адкрыцьцяў.... Болей »

Д’ябал запрэжаны ў плуг
pdf epub

Д’ябал запрэжаны ў плуг

Два апавяданьні і аповесьць
Дубавец Сяргей

Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў?... Болей »

Жэнеўеў
epub

Жэнеўеў

Апавяданне
Дубавец Сяргей

– Раптам спыніцца сэрца, надыдзе смерць, пахаванне, а галава, прынамсі, гатовая для ўсяго гэтага, не трэба стрыгчы, учэсваць, няма лішняга клопату людзям, – думаў сабе Жэнеўеў, гледзячы ў люстэрка цырульні. Побач з люстэркам у вялізным акне снег густа падаў на сосны Батанічнага саду. Думкі пра гатовасць... Болей »

Cіні карабель у блакітным моры плыве
pdf epub

Cіні карабель у блакітным моры плыве

або Шукальнікі вечнасьці
Дубавец Сяргей

“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю... Болей »

Errata
pdf epub

Errata

як што называецца, так і адбываецца
Дубавец Сяргей

Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага... Болей »

Майстроўня
pdf

Майстроўня

Гісторыя аднаго цуду
Дубавец Сяргей

Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org