Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока).

Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках, калектыўных манаграфіях, энцыклапедыях і часопісах. Друкавалася ў Італіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Літве.

Манаграфіі: Страчаная спадчына / аўтар-укладальнік Т.В.Габрусь. – Мінск: “Полымя”, 1998, 2003; Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока”. – Мінск: “Ураджай”, 2001; Габрусь, Т.В. Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве. – Мінск: “Беларусь”, 2007. Адзін з аўтараў калектыўных навуковых выданняў: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. – ТТ.1–7. – Мінск, БСЭ, 1984–1987; Гісторыя беларускага мастацтва. – ТТ.1–2. - Мінск: “Навука і тэхніка”, 1987–1988; Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984, 1985 і інш.; Скарына і яго эпоха. – Мінск: “Навука і тэхніка”, 1990; Барока ў беларускай культуры і мастацтве. - Мінск: “Беларуская навука”, 1998; Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэсце. – ТТ.1–2. – Мінск, “Беларуская навука”, 2005–2006. Аўтар, распрацоўчык беларускамоўнай гісторыка-архітэктурнай тэрміналогіі і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – ТТ.1–5. – Мінск: БСЭ, 1984– 1987; Архітэктура Беларусі / Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1993; Вялікае княства Літоўскае / Энцыклапедыя. – ТТ.1–3. – Мінск: БелЭн, 2005–2010; Современная Беларусь / Энциклопедический справочник. – Т. 3: Культура и искусство. – Минск: “Белорусская наука”, 2007; шматтомнага энцыклапедычнага выдання “Памяць” (1985—2005).

Член рэдкалегій часопісаў “Роднае слова” і “Спадчына”. Аўтар зборнікаў вершаў “Каб было вам шчасця-долі” (1998), “Дар чалавечы” (2003, 2007). Сябра Саюзаў архітэктараў, мастакоў і пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт грамадскай арганізацыі Беларуская акадэмія архітэктуры.

 

Габрусь Тамара :: Выданьні

pdf
djvu
Габрусь Тамара, Саборы помняць усё

Саборы помняць усё

готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі

Габрусь Тамара

У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў готыкі і рэнесансу ў сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз пабудаваны на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх і літоўскіх археолагаў, рэстаўрагараў, гісторыкаў архітэктуры. Выданне багата ілюстравана натурнымі здымкамі і графічнымі матэрыяла... Болей »


pdf
Габрусь Тамара, Мураваныя харалы

Мураваныя харалы

Сакральная архітэктура беларускага барока

Габрусь Тамара

Аўтар даследуе вытокі і шляхі развіцця муравнага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоў прыняцця хрысціянства і да падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока. Кніга багата ілюстравана. Для мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй айчыннага мастацтва. Можа быць выкарыстана пры падрыхтоўцы праграмы курсаў па гісторыі архітэктуры, рэлігіі, культуралогіі. Болей »


pdf
Габрусь Тамара, Дар чалавечы

Дар чалавечы

Альманах паэтычна-гумарыстычных партрэтаў

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока). Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў а... Болей »


pdf
Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś

У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў. Болей »


Беларусік

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »


pdf
Каштоўнасці мінуўшчыны 7, Матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 15 мая 2003 г.

Каштоўнасці мінуўшчыны 7

Праблемы захавання i рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства

Артыкулы навукоўцаў прысвечаны розным аспектам захавання беларускага драўлянага дойлідства, у прыватнасці» рэстаўрацыі i рэгенерацыі грамадскіх i культавых збудаванняў, двароў, сядзіб, праблемам пашырэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры i побыту. Болей »


Нашыя святыні

Нашыя святыні

матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю Мінскага фарнага касцёла, 225-годдзю Магілёўскай архідыяцэзіі, 220-годдзю Мінскай дыяцэзіі, Мінск, 7 чэрвеня 2008 г.

Мінскі фарны касцёл — гэта ці не найменш вывучаная мінская святыня, у чыёй гісторыі белых плямаў бадай больш, чым дакладных звестак. Тое, што яна не захавалася да нашых дзён, літаральна адводзіць вочы беларускіх навукоўцаў ад гэтага найстарэйшага рыма-каталіцкага касцёла горада, і хіба толькі ўгодкі фары крыху ажывілі да яе цікавасць. Справу даследавання мінуўшчыны касцёла ўскладняе тое, што шмат якія дакументальныя матэрыялы, звязаныя ... Болей »


Спадчына, 2/1993

Спадчына

часопіс Беларускага фонду культуры і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

2/1993

У 1992 г. упершыню на Беларусі шырока сьвяткаваліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г., пра якое савепкія гісторыкі амаль і не ўспаміналі. Нават у 3-м томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» няма ніводнай згадкі пра паўстаньне. Толькі ў асобных спэцыяльных навуковых працах, у тым ліку ў кароткіх артыкулах Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі, гэтае паўстаньне ўпаміналася. Аднак і гэтыя працы былі аднабаковыя, бэз уліку публікацыяў мэмуара... Болей »


Роднае слова, 4(88)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

4(88)1995

* Абламская Ірына, Янка Купала ва ўспамінах Вацлава Ластоўскага * Астапкевіч Ларыса, "На цябе, наша моладзь, надзея...": Музей - дзецям * Баршчэўскі Лявон, Старагрэцкі эпас. Гамер * Верціхоўская Марыя, Цялкова Вольга, Урокі Жылкі * Габрусь Тамара, Архітэктурны шэдэўр у Міры * Галоўка Сяргей, Па дарозе ў Коласаў край: Стаўбцы * Дзіско Уладзімір, Яе надзейныя памочнікі: З вопыту работы настаўніцы Пугляеўскай ... Болей »


Роднае слова, 5(89)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

5(89)1995

# Арашонкава Ганна, Не варта ці няварта? # Баршчэўскі Лявон, «Верш такі—як дар прыроды...»: Старажытнагрэцкая лірыка і байка # Бацькова Зоя, Новая сустрэча са старымі знаёмцамі: Урок-канферэнцыя па аповесці I. Сяркова «Мы з Санькам у артылерыі» # Бунцэвіч Надзея, Пойдзем у оперу? Да Максіма!: Пра оперу Ігара Паліводы «Максім» паводле твораў Максіма Багдановіча # Габрусь Тамара, Са спадчыны Дастаеўскіх: Пра Ільінскую царкву ў Дастоев... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя