Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Генiюш (дзявочае прозвiшча МІКЛАШЭВІЧ; 27 ліпеня (9 жніўня) 1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.) - 7 красавіка 1983, г.п. Зэльва), беларуская паэтка, празаік, грамадскі дзеяч.

Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). Узяла шлюб з Янкам Генiюшам і ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армiя заняла ў 1939 Заходнюю Беларусь, быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялі. Мацi Ларысы Геніюш i двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан. У 1937-1948 жыла ў Празе. Наладзiла стасункi з беларускай эмiграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада i займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архiва БНР. Апекавалася беларускімі эмiгрантамi, палiтычнымі ўцекачамi, беларускімі работнiкамi i ваеннапалоннымi ў Германіі. 5 сакавіка 1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя) і 12 жніўня iх перадалi савецкiм уладам. Утрымліваліся ў савецкiх турмах Вены i Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў мiнiстр Дзяржбяспекi БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архiвы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такi ж тэрмiн быў асуджаны Я. Генiюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта i Абедзе (Комi АССР) i ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабiлiтавана, тэрмiн пакарання зменшаны да 8 гадоў, якiя ўжо прайшлi з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялiлiся на радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Генiюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзi Беларусi. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалi частымi гасцямi паэты i пiсьменнiкi, мастакi, навукоўцы. Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях "Ранiца", "Беларускi работнiк", "Новы шлях" і iнш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii. Пiсала вершы i ў зняволеннi. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусi зборнiк "Невадам з Нёмана". Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялi выступаць толькi як дзiцячай пiсьменнiцы (апублікавала дзве кнiжкi вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў. Пахавана ў Зэльве.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

 

Геніюш Ларыса :: Выданьні

pdf
Геніюш Ларыса, Ад родных ніў

Ад родных ніў

Вершы

Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса (дзяв. Міклашэвіч; 1910-1983), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Жлобаўцах Ваўкавыскага пав. Скончыла Ваўкавыскую гімназію, пабралася шлюбам з лекарам Іванам Геніюшам. У 1937 г. выехала ў Прагу, брала ўдзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Пад час вайны друкавалася ў «Раніцы». У 1942 г. выйшаў зборнік яе вершаў «Ад родных ніў». У 1948 г. у Празе арыштавана савецкімі органамі, саслана ў лагер. Пасля вызвалення ў 1956 г.... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Вершы

Вершы

Рукапісны зборнік з 1945-47 гг.

Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса, нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцыі... Болей »


pdf
Супрун Васіль, Геніюш Ларыса, Незабыўныя “ксівы”

Незабыўныя “ксівы”

вершы з падпольнай канцлягернай перапіскі з Ларысай Геніюш

Супрун Васіль, Геніюш Ларыса

Незабыўныя “ксівы” – гэта зборнік вершаў з падпольнай канцлягернай перапіскі Васіля Супруна з Ларысай Геніш. Тут ліставанне двух асобаў, які у адным часе знайўшліся у адным месцы і ў аднолькавых, вельмі цяжкіх умовах. Ліставанне гэтае можна назваць школай. Школай жыцця, школай паэзіі. Васіль Супрун, завочна знаёмы з Ларысай Геніюш праз яе зборнік, які пабачыў свет у 1942 годзе, пачаў ліставанне з паэткай у канцэнтрацыйным лагеры. Дасыла... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Невадам з Нёмана

Невадам з Нёмана

Вершы

Геніюш Ларыса

«Невадам з Нёмана» — першы паэтычны зборнік таленавітай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, які выйшаў у Савецкім Саюзе. Зразумела, што частка вершаў, напісаных да пары выхаду ў друк гэтага томіка, не магла трапіць у зборнік. Моцна адцэнзураваны змест. У зборнік увайшлі выключна “бяскрыўдныя” вершы, лірыка, праз якую можна было толькі аднабакова пазнаць творчасць Ларысы Геніюш, але талент, неаспорна, праўляўся напоўніцу. Шмат вершаў прыс... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Казкі для Міхаські

Казкі для Міхаські

Геніюш Ларыса

«Я быў тады малы і яшчэ не разумеў, што і ў казках для дзяцей можна сказаць пра важныя рэчы. Відаць, так думаў ня толькі я, і таму дзіцячую кніжку выдаць было лягчэй, чым кнігу для дарослых. Калі я выяжджаў з Зэльвы ў іншыя гарады, напрыклад, у Гомель, у Рыгу, Ларыса Антонаўна заўсёды прасіла мяне, каб я пашукаў яе кніжак, можа, удасца дзе-небудзь набыць. Памятаю, як, будучы ў Гомелі, я шукаў па кнігарнях „Казкі для Міхаські“, а іх нідз... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Добрай раніцы, Алесь!

Добрай раніцы, Алесь!

Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса , нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцы... Болей »


pdf
epub
Геніюш Ларыса, Споведзь

Споведзь

Геніюш Ларыса

Ужо сама назва гэтай кнігі прымушае адкрыць яе і заглыбіцца ў чытанне. “Споведзь” Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццё, пра тое хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было савецкіх вязьніцах і лагерах, колькі прыйшлося перацярпець прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі за тое, што не захацелі адмовіцца ад сваіх перакананняў, што да апошняй хвіліны жыцця заставаліся Беларусамі. Дзяцінства, маладосць, замужжа, жыццё ў эм... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка, Маці і сын

Маці і сын

Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка

Пад адной вокладкай сабраны творы двух пакаленняў. Геніюш – гэтае прозвішча вядомае кожнаму беларусу. Ларыса Геніюш – ікона беларуска паэзіі, яе сын, Юрка Геніюш, беластоцкі лекар, які таксама пісаў. Зборнік, які носіць назву «Маці і сын», па сутнасці, спалучэнне двух розных па форме, па стылю, па жанры твораў, а лепш сказаць, асобных кніг. Зборнік вершаў Ларысы Геніюш – «Сэрца» і кніга павяданняў Юркі Геніюша «Да свету» трапілі пад адн... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, На чабары настоена

На чабары настоена

Лірыка

Геніюш Ларыса

Паэзія Ларысы Геніюш адметная тым, што яна трывала прывязана да родных ніў, родных беларускіх хат, дзе спрадвечна і нязгасна жывуць лепшыя традыцыі і звычаі людзей. Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Гасціна

Гасціна

Выбранае

Геніюш Ларыса

Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910 — 1983) склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя