Глёбус Адам

Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.

Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне.

 

Глёбус Адам :: Выданьні

epub
Глёбус Адам, Браслаўская стыгмата

Браслаўская стыгмата

Глёбус Адам

Жывуць вакол нас людзі. Розныя. Кожны мае сваю адметнасць. У кожнага свой характар. Адзін сур’ёзны і вельмі ўрачысты, другі – балагур, а часам і вар’ят. Аб’ядноўвае іх адзін горад, або супольная праца, або род заняццяў (напрыклад, мастацтва), або і проста неба над галавой. Яны сустракаюцца намерана і выпадкова. Часам іх шляхі надоўга сплятаюцца, каб пасля нечакана разыйсціся ў розныя бакі. Адным словам – жыццё. Менавіта такое жыццё і з’... Болей »


epub
Глёбус Адам, Дом

Дом

Раман-аўтапартрэт у сямейным iнтэр'еры

Глёбус Адам

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі па... Болей »


epub
Глёбус Адам, Толькi не гавары маёй маме...

Толькi не гавары маёй маме...

Зборнік інтымнае прозы

Глёбус Адам

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стар... Болей »


Hlobus Adam, Demonokameron

Demonokameron

Hlobus Adam

Demonokameron Adama Hlobusa ukazał się w roku 1994 w ... No właśnie, gdzie naprawdę? Formalnie rzecz biorąc, w Białymstoku, ponieważ w tym mieście został wydrukowany. Napisany zaś został w Mińsku, a zredagowany w Wilnie. Te trzy miasta znalazły się w metryczce wydania. Ale w tradycyjnym sensie trudno przypisać wydanie tej książki do jakiegoś konkretnego miejsca. Zgodnie z duchem schyłku stulecia i tysiąclecia, oplecionego pajęczyną Inte... Болей »


epub
Глёбус Адам, Адзiнота на стадыёне

Адзiнота на стадыёне

Глёбус Адам

Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца з чаіырнаццаці апавяданьняў, кожнае зь якіх – завершаны твор. Тэма – жыцьцёвыя гісторыі, назіранні за штодзённасьцю, перажываньні і пошукі... Болей »


epub
Глёбус Адам, Смерць — мужчына

Смерць — мужчына

Глёбус Адам

Сьмерць заўсёды прадстаўляецца нам у вобразе старой кастухі-жанчыны, худой, зсівелай, якая бадзяецца па сьвеце ў пошуках таго, каму прыйшла пара перайсьці ў сьвет іншы, другі, магчыма, лепшы. Нават сама назва «сьмерць» - жаночага роду. Дык і не дзіва, што малююць яе жанчынаю ў доўгім плашчы, са спушчаным на вочы каптуром, з касою ў руках. Малююць такою, быццам яна вечны касец, вандруе па Зямлі, збіраючы жудасны плён. І тут ўжо закралася... Болей »


pdf
epub
Глёбус Адам, Парк

Парк

Глёбус Адам

Парк – месца ў горадзе ( і не абавязкова ў горадзе), дзе растуць дрэвы, дзе любяць адпачываць гараджане. Вуліцы парку называюцца алейкамі. Тут цішыня і спакой, нетаропкасьць і раўнавага. Звычайна ў парках ёсьць нейкі вадаёмчык, каб людзі маглі кінуць хлеб падплываючым качкам. Парк – гэта лавачкі ля алеек, пары закаханых на лавачках, нейкае кустоўе, каб прыхаваць ад староньніх вачэй фрагмэнты гарадскога інтыму (і не толькі). Парк – гэта ... Болей »


epub
Глёбус Адам, Скрыжаваньне

Скрыжаваньне

Глёбус Адам

Зборнік вершаў Адама Глёбуса «Скрыжаванне» - гэта толькі трыццаць тры вершы. Цяжка казаць ці лічба гэтая намераная, ці проста выпадковая. Вершы, сабраныя ў зоборніку – філасофскія разважаньні. Своеасаблівы пошук істнасьці, веры, вышэйшай сілы, свайго месца ў сьвеце, ды месца ў тым жа сьвеце сваёй краіны. Прыкладам таго можа быць хаця б тытульны верш «Скрыжаванне», які заканчваецца словамі: «Я стаю на крыжы// Беларускiх дарог// І не бачу... Болей »


epub
Глёбус Адам, Хлопчыкі

Хлопчыкі

Глёбус Адам

Сьвет дзяцінства, агромністы, непаўторны, які з гадамі ўбуджае ў нашых душах што раз большую тугу. У дзяцінстве вельмі хочацца хутчэй стаць дарослым. Сталеючы разумеем, што дзяцінства – найлепшая пара жыцьця (шкада, што так хутка мінула). Поўная навізны, адкрыцьцяў, сяброўстваў, бесклапотнасьці. Чым бліжэй чалавеку да сталасьці і старасьці, тым больш і часьцей успамінаецца дзяцінства, з яго пахамі, смакамі, з яго сонечынмі прамянямі. Зб... Болей »


pdf
epub
Глёбус Адам, Дамавікамерон

Дамавікамерон

Глёбус Адам

Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы. — Хто вы? Што вам трэба? — ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры. — Я — Дамавiк. Усё, што ў гэтым дом... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-9]   Наступная   Апошняя