Грахоўскі Сяргей

Нарадзіўся 25 верасня 1913 года ў мястэчку Нобель Пінскага павету Мінскай губерні (цяпер Зарэчнянскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям'і. У 1914г. разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне. У 1930г. пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Арыштаваны ў 1936 г. у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС у 1936г. як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіўся ва Унжэнскім канцлагеры НКУС Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводная). Вызвалены ў 1946 г.

Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага р-на (1946-1949). У 1947 г. з С.І. Грахоўскага знята судзімасць, але ў 1949 г. ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР за прыналежнасць да “антысавецкай нацыяналістычнай групы” на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны ў 1955 г.

У 1956—1973 гг. працаваў на радыё, у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957-1959), «Вясёлка» (1960-1973); літкансультантам СП БССР (1959-1960). У 1973—1974 гг. адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП СССР з 1956.

З 1974 на пенсіі і актыўна займаўся літаратурнай і грамадскай працай літаральна да апошніх дзён жыцця. Больш за поўвека актыўна супрацоўнічаў з радыё і тэлебачаннем. У 80-ых гадах вёў рэгулярную літаратурна-адукацыйную тэлеперадачу “Літаратурная Беларусь”.

Дэбютаваў вершам у 1926 годзе, але першы зборнік “Дзень нараджэння” выйшаў у 1958 годзе. З тае пары выдадзена каля шасцідзесяці кніг С. Грахоўскага – паэзія, проза, публіцыстыка успаміны, эсэ, пераклады, кнігі для дзяцей. Найбольш поўна творчасць пісьменніка прадстаўлена ў 2-х томніках 1973, 1983 і 1994 гадоў і ў выданні “Выбраныя творы” (выд. “Кнігазбор”, 2007г.)

Успаміны пра вядомых і дачасна загінуўшых літаратараў змясціліся ў кнізе “Так і было”.

Па дакументальнай аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены спектаклі тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968г.; у 1972г. створаны аднайменны кінафільм.

Аўтар аўтабіяграфічнай трылогіі пра перыяд рэпрэсій : «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991.

Пераклаў на беларускую мову «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцловы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і інш. паэтаў.

Памёр 11 снежня 2002.

У г.п. Глуск (Маг. вобласці), на радзіме пісьменніка, устаноўлены помнік, у цэнтры горада бульвар і школа №1 носяць яго імя.

 

Грахоўскі Сяргей :: Выданьні

Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады

Грахоўскі Сяргей

Другі том выбраных твораў вядомага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага склалі вершы 1977-1981 гадоў, паэмы «Памяць», «Тры вымярэнні», «Спаленыя масты» і інш., а таксама паэтычныя пераклады. Ці перад раннем светлым і прыгожым, Што прывітанне ўсіх званіц нясе. І горад музыкі, і лозы вінаграду Узяць цябе ў свае абдымкі рады, Каб рассыпаць сузор’і па расе. Тваю істоту я прыняць гатовы У сэрца і ў заржаўленыя словы, Тваё ж свавольства адшту... Болей »


Грахоўскі Сяргей, Асеннія гнёзды

Асеннія гнёзды

Кніга новых вершаў

Грахоўскі Сяргей

Новая кніга вершаў Сяргея Грахоўскага— своеасаблівы лірычны дзённік роздумаў, хваляванняў, радасцей і трывог апошняй пары. У вершах жыве памяць рамантычнай і суровай маладосці, непарыўная сувязь з зямлёю бацькоў, сцвярджаюцца прынцыпы маральнай годнасці і чысціні, чуцён пульс нашага часу. Паэма «Ростань на світанні» ўзнаўляе малавядомую гісторыю адданай і трагічнай дружбы Лесі Украінкі з адным з першых беларускіх марксістаў Сяргеем Мярж... Болей »


Грахоўскі Сяргей, Дзве аповесці

Дзве аповесці

Ранні снег. Рудабельская рэспубліка

Грахоўскі Сяргей

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей. Болей »


Грахоўскі Сяргей, Зачараванасць

Зачараванасць

Вершы і паэмы

Грахоўскі Сяргей

Аўтар гэтай кнігі зачараваны прыгажосцю роднай зямлі, мужнасцю і дабрынёю сваіх сучаснікаў і папярэднікаў, тры¬вожыцца за лёс усяго прыгожага і жывога на зямлі. Але вершы нельга пераказаць. Іх трэба чытаць. Кнігу завяршаюць паэмы «Бяссмертнік!», «Спаленыя масты» і «Трывожны маналог зямлі». Болей »


Грахоўскі Сяргей, Суровая дабрата

Суровая дабрата

Дакументальная аповесць

Грахоўскі Сяргей

У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Болей »


Грахоўскі Сяргей, Ранні снег

Ранні снег

Аповесць

Грахоўскі Сяргей

Часам ранні снег кладзецца на скроні i на душу па віне паклёпніка або зайздросніка. Непаразуменні прынеслі шмат непрыемнасцей герою аповесці Аляксею Буевічу. У складаных абставінах узнікла i загартавалася шчырае i чыстае каханне да маладой настаўніцы Веры. Пасля мнoгix выпрабаванняў праўда i людская дабрата прынеслі шчасце закаханым. Падзеі аповесці адбываюцца у першыя пасляваенныя гады ў далёкім ciбipcкiм сяле i ў Беларусі. Болей »


Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том ІІ. Апавяданні і аповесць

Грахоўскі Сяргей

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Болей »


Грахоўскі Сяргей, Рудабельская рэспубліка

Рудабельская рэспубліка

Дакументальная аповесць

Грахоўскі Сяргей

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі. Болей »


Грахоўскі Сяргей, Тры вымярэнні

Тры вымярэнні

Выбраная лірыка

Грахоўскі Сяргей

Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці. У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім. Болей »


Грахоўскі Сяргей, Табе зайздросціць сонца

Табе зайздросціць сонца

вершы

Грахоўскі Сяргей

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні. Болей »