Яцкоў Мікалай

Мікала́й Ада́мавіч Яцко́ў (псэўданімы: Адам Доман, Панас Прусак) — беларускі паэт, публіцыст, кампазытар-песеньнік.

Нарадзіўся 22 траўня 1959 годзе ў Магілёве. Бацька — Адам Фролавіч Яцкоў зь вёскі Даманы Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці, маці — Яўгенія Яўсееўна Яцкова (Шандыбкіна) зь вёскі Пудаўні Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну. Вучыўся ў магілёўскіх школах №№ 11, 12, 27 і 29. Скончыў Магілёўскае культасьветвучылішча імя Н. К. Крупскай (1977 г.), а потым Менскі інстытут культуры (1981 г.). Служыў у войску (1981—1983 г.г.). З 1981 году працуе дырэктарам Брылёўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёну.

Выступае як паэт. Свае творы друкаваў у мясцовых і рэспубліканскіх пэрыядычных выданьнях, у калектыўных зборніках «Дняпроўскія хвалі», «Матчына слова», «Тутэйшы шляхціч», у хрэстаматыі для старэйшых клясаў «Сэрцам роднага слова краніся».

Выдаў зборнікі паэзіі «Міколавы прыпеўкі» (2005 г.), «Кракаўскія сшыткі» (2005 г.), «Хрышчацік» (2007 г.)

Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (рэкамэндацыі Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законьнікава і Эдуарда Акуліна).

Як публіцыст друкаваўся у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выданьнях.

Актыўна выступае як кампазытар-песеньнік. Напісаў каля 1000 песень на вершы беларускіх паэтаў. Зьяўляецца аўтарам песенных зборнікаў «Гронка бэзу» (у сааўтарстве з Тамашом Ляшонкам) і «Знічка» (у сааўтарстве з Іванам Карэндай). Песьні Міколы Яцкова друкаваліся ў шматлікіх выданьнях, у аўтарскіх зборніках Васіля Карпечанкі «Толькі з табою», Генадзя Рыкоўскага «Лісце клёнаў залатое» і «Звёздная россыпь», Віктара Сухарава «Ненаписанная картина», Івана Цітаўца «Ёсць любоў у мяне», Сяргея Панізьніка «Дабравест», Надзеі Салодкай «Апошняя квадра». Выпусьціў кампакт-дыскі: «Пуцяводная ніць» (на вершы Станіслава Валодзькі), «Успомніце хоць раз» (на вершы Р.Барадуліна), «Мае сны без цябе пустыя» і «Непрычалены човен» (на вершы Э. Акуліна), «Знічка» (на вершы Івана Карэнды), «Врата» (на вершы Валянціна Барадзіна), «Не боюсь я тебя потерять» (на вершы Мікалая Траянава). Песьні М.Яцкова ўвайшлі ў рэпэртуар народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскай, Надзеі Мікуліч, Леаніда Нікольскага. Іх выконваюць Уладзімер Ухцінскі, Збыслаў Белы, ансамбаль «Любо-Дорого». Песьні таксама ўключаліся ў канцэртныя праграмы Дзяржаўнага аркестра эстраднай і сымфанічнай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга.

У ліпені 2003 году прадставіў тры канцэртныя праграмы на вершы беларускіх паэтаў на міжнароднай сустрэчы «Беларускі Трыялог» у г. Крынкі (Польшча).

Аўтар музыкі афіцыйна зацьверджанага гімну Магілёва (у сааўтарстве з Аляксандрам Шлеянковым).

 

Яцкоў Мікалай :: Выданьні

pdf
Яцкоў Мікола, Кракаўскія сшыткі

Кракаўскія сшыткі

Яцкоў Мікола

Паэт і перакладчык Мікола Яцкаў з-пад Магілева аўтар зборніка вершаў-гімнаў старажытнаму каралеўскаму Кракаву. Менавіта гэтаму месту яго хараству і духу старажытнай польскай сталіцы пяе свае песьні беларускі паэт. Горад, зь якім бяз перабольшаньня зьвязаная таксама і беларуская гісторыя і лёсы многіх беларусаў, ўсплывае ў вершах аўтара сваім і блізкім, гэтак жа ён быў блізкі і для студэнта Ягелёнскага ўнівэрсытэту Францішка Скарыны і мн... Болей »


pdf
Яцкоў Мікола, Хрышчацік

Хрышчацік

Кіеўскі сшытак

Яцкоў Мікола

Мікола Яцкоў - паэт, перакладчык, кампазітар. Жыве ў вёсцы Брылі Магілёўскага раёну. Пра сябе Мікола Яцкоў піша: "Нарадзіўся ў горадзе, але жыву ў вёсцы і зусім аб гэтым не шкадую. Тут фантастычныя ўмовы для творчасці, а гэта для меня вельмі важна. Пішу вершы на беларускай мове і песні на вершы іншых паэтаў. Колькасць песен ужо пераваліла за 800 - гэта, як я кажу, ужо цэлы пласт беларускай культуры. Як кажуць слухачы, песні гэтыя маюць ... Болей »


pdf
Прусак Панас, Юбілей

Юбілей

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

31 ліпеня 2004 года ў СПК “Калгас “Рассвет” імя К.Арлоўскага адбылося ўрачыстае святкаванне 60-годдзя з дня заснавання гэтай гаспадаркі. Панаехала шмат гасцей, у ліку якіх быў і Мікола Яцкоў. Ён ўсё ўважліва агледзеў, запомніў, а потым расказаў Панасу Прусаку. А ўжо знакаміты брылеўскі літаратар занатаваў ў вершаваным выглядзе гэтае міколава апавяданне... Болей »


pdf
Прусак Панас, Мсціслаўскае свята

Мсціслаўскае свята

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

Ананімны паэт нашых часоў распавядае пра рэаліі жыцьця беларускай правінцыі, для якой сапраўдным сьвятам становіцца арганізацыя розных дзяржаўных сьвятаў, і якраз пра адно з такіх сьвятаў Дзень Пісьменства ўв Амсьціславе піша паэт. Верашваная сатыра адлюстроўвае нашу рэчаіснасьць паказваючы высокім паэтычным словам усю глыбіню маральнага крызісу беларускага грамадзтва нашага часу. Галоўны матыў твора – падарожжа мясцовага чынавенства ад... Болей »


pdf
Прусак Панас, Дзень волі

Дзень волі

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

Паэтычна-вершаванае апісаньне аднаго дня з жыцьця магілеўскай апазыцыянераў-змагароў. Гэты твор – спроба працягу даўняй традыцыі ананімнай вершаванай сатыры, які можна параўнаць са знакамітым “Сказам пра Лысую гару” што выйшла з-пад пяра невядомага аўтара ў 70-я гады 20 стагодзьдзя. Як раз праз сатырычнае апісаньне падрыхтоўку да сьвяткаваньня Дня Волі паказвае на жыцьцё сучаснай апазыцыі і актывістаў у рэгіёнах. На першы погляд персана... Болей »


pdf
Прусак Панас, Канферэнцыя

Канферэнцыя

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

Рэспубліканскі Рэферэндум адбыўся 17 кастрычніка 2004 г. Каб падоўжыць свае паўнамоцтвы, А.Лукашэнка абвесціў яго правядзенне разам з выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і вынес на разгляд наступнае пытанне: “ Разрешаете ли Вы первому Президенту Республики Беларусь Лукашенко А.Г. участвовать в качестве кандидата в Президенты Республики Беларусь в выборах Президента и принимаете ли часть первую... Болей »


pdf
Цветаева Марина, Яцкоў Мікалай, В огромном городе моём…

В огромном городе моём…

Песни

Цветаева Марина, Яцкоў Мікалай

В книгу вошло пять песен Николая Яцкова на стихи Марины Цветаевой. Поэзия известной русской поэтессы пронизана музыкальной образностью и чистотой художественной интерпретации, и это не могло не привлечь внимания известного белорусского композитора-песенника Николая Яцкова, который попытался услышать звучание этих неповторимых поэтических строк. Болей »


pdf
Яцкоў Мікола, Мы - асветнікі заўжды!

Мы - асветнікі заўжды!

Прамова на VІ З'ездзе Беларускага прафесійнага Саюза работнікаў культуры

Яцкоў Мікола

Добры дзень! Вітаю шчыра Прафсаюза грамаду! Сёння ўзяў я ў рукі ліру, Сёння ўзяў сваю дуду, Каб паэзіяй узвысіць Гэты наш высокі сход. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Яцкоў Мікола, Птушка залатая

Птушка залатая

песні

Куляшоў Аркадзь, Яцкоў Мікола

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. ў в. Самацэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Першы верш апублікаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай ґазеце «Наш працаўнік». Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме, на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута. Болей »


pdf
Пісьмянкоў Алесь, Яцкоў Мікола, Сустрэчы і памяць

Сустрэчы і памяць

Пісьмянкоў Алесь, Яцкоў Мікола

Заходзіць дзед, прыносіць скрынку І дастае са скрынкі скрыпку, І кажа ціха: -- Вось... Бяры... Цябе Бог выбраў для ігры. Бяры. бяры, не будзе лішняй. Яна ў мяне з часоў Францішка... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя