be

Календа Сяргей

Календа Сяргей

Сяргей Календа (піша і пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель) Нарадзіўся ў 1985 г. у Капылі, з маленства жыве ў Менску. Мае вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносін), аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюму пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ляўрэат прэміі «Празрысты Эол 2018» за найлепшую электронную кнігу. Атрымаў узнагароду «Выбар Сьвятланы Алексіевіч» у фінале прэміі імя Ежы Гедройца – 2019. Піша мастацкую прозу для дарослых і дзяцей, а таксама выдае часопіс беларускай прозы Мінкульт.

Календа Сяргей. Выданьні

На крок назад, на дзень наперад
pdf epub mobi

На крок назад, на дзень наперад

Апавяданьні й падарожжы
Календа Сяргей

"Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы "На крок назад, на дзень наперад", былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў — неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі... Болей »

Падарожжа на край ложка
mp3

Падарожжа на край ложка

Споведзь
Календа Сяргей

Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну.... Болей »

Часам панкі паміраюць
mp3

Часам панкі паміраюць

падарожжа эмоцый
Календа Сяргей

Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» – падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму... Болей »

Дэкалог
pdf

Дэкалог


Календа Сяргей

«Дэкалог» - гэта дзесяць гісторый, напісаных паводле дзесяці Запаветаў. Аўтарская інтэрпрэтацыя. Гісторыі для людзей, якім падабаецца чытаць паміж радкоў, марыць і адкрыта глядзець на новае - незвычайнае і побытавае.... Болей »

Акварыум
pdf

Акварыум

Гісторыя аднаго юнацтва
Календа Сяргей

«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць». Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая... Болей »

Браты Галівуд
epub

Браты Галівуд

Апавяданне
Календа Сяргей

Вось трое па-свойму цікавых і незвычайных мужчын, будзем зваць іх браты Галівуд. Старэйшы ўжо больш за дзесяць год у міжнародным вышуку: забойства, гвалт, рэкет. Сярэдні... самы яскравы, запамінальны і харызматычны, пра яго крыху пазней. Малодшы адсядзеў дзесяць год за збіццё, якое прывяло да смерці... Болей »

Балтыйскія шкарпэткі
pdf

Балтыйскія шкарпэткі

казкі
Календа Сяргей

«Балтыйскія шкарпэткі» – гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы. Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці... Болей »

Часам панкі паміраюць
pdf

Часам панкі паміраюць


Календа Сяргей

Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» – падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму... Болей »

Квадратурынавы маёнтак
pdf

Квадратурынавы маёнтак


Бацкель Аляксандар І.

Трэцяя кніга з жыцця ў ізаляцыі, у якой адбываецца пашырэнне сцен маёнтка, спроба ўцёкаў і эксперыменты з формай. «Квадратурынавы маёнтак» складзены са сто аднаго тэксту, кожны тэкст мае свае абмежаванні колькасці словаў – іх не больш за сто на кожнае апавяданне. Кніга даследуе наваколле, пачуцці, стыхіі... Болей »

Падарожжа на край ложка
pdf

Падарожжа на край ложка

Споведзь
Календа Сяргей

Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org