Карпюк Аляксей

Аляксей Карпюк, нарадзіўся 14.04.1920 г. у вёсцы Страшава на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.

Скончыў два класы польскай гімназіі ў Вільні. У 1939-1941 гг. вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. У час выканання дыверсіі на чыгунцы ў канцы 1942 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Увосень 1943 г. уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 г. быў камандзірам партызанскага атрада імя К.Каліноўскага на Гарадзеншчыне. У 1944-1945 гг. служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены. Скончыў аддзяленне ангельскай мовы Гарадзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага рана (1949-1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951-1953), у Гарадзенскім педінстытуце (1953-1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955-1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 г. - загадчык агенцтва «Інтурыст» (Горадня), з 1965 г. - сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 г. - упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977-1981 гг. - дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Горадні, з 1978 г. - зноў сакратар абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1953 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам ордэна «Віртуці Мілітары» (Польшча).

Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Памёр 14.07.1992 г.

У друку дэбютаваў у 1953 г. аповесцю «У адным інстытуце». Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах у 1980 г. і 1990-1991 гг.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».

 

Карпюк Аляксей :: Выданьні

pdf
epub
Карпюк Аляксей, Мая Гродзеншчына

Мая Гродзеншчына

Нарыс

Карпюк Аляксей

Гродзеншчына мае багатую і цікавую гісторыю. Сівыя каменні гродзенскіх вуліц памятаюць Пятра I. Тут капаў ён першыя рэдуты, сустракаючы Карла XII перад Палтаўскай бітвай. Гэта на Гродзеншчыне нарадзіўся і ў гродзенскіх лясах змагаўся ў 1863 годзе Валерый Врублеўскі, пазней генерал Парыжскай камуны, член I Інтэрнацыянала. Гэта пра яго сказаў Ленін, што памяць аб В. Врублеўскім «непарыўна звязана з найвялікшым рухам пралетарыяту ў XIX ста... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Вершалінскі рай

Вершалінскі рай

Аповесць

Карпюк Аляксей

Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, апісваемыя аўтарам, гэта была зямля беларуская (Заходняя Беларусь), населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык – Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазанікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, ... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Белая Дама

Белая Дама

Аповесці

Карпюк Аляксей

Аповесць Аляксея Карпюка «Белая дама» - гэта, па-сутнасці, перасказаная нанова гісторыя, вычытаная ў старымм дзённіку, знойдзеным у схованцы манаскай кельі. Нераскрытыя злачынствы становяцца раскрытымі, сямейныя таямніцы – яўнымі, даўняя легенда, якая стагоддзямі абрастала ў неверагодныя падрабязнасці – ачысцілася з прыдумак і стала гісторыяй лёсу, лёсаў, аднае асобы і цэлага роду, а затым і цэлага народу. Тут і татарскі ясыр, і рыцарск... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Сучасны канфлікт

Сучасны канфлікт

Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі

Карпюк Аляксей

Тытульная аповесць кнігі – гісторыя сужонскай здрады, якая ў выніку прыводзіць да трагедыі. Паспяховая, на першы погляд, сям’я, якой зайздросцяць практычна ўсяго. Ён — вучоны, яна — настаўніца. Дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. Другую частку кнігі складаюць апавяданні, эсэ, старонкі ваеннага дзённіка аўтара, ... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Партрэт

Партрэт

Аповесць, эсэ, непрыдуманыя гісторыі

Карпюк Аляксей

Кніга складаецца з двух частак – у першай аповесць, якая дала загаловак усяму зборніку, у другой – замалёўкі са штодзёнага жыцця – “нявыдуманыя гісторыі”. У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — народных ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Карпюк Аляксей, Данута

Данута

Аповесць

Карпюк Аляксей

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, ка... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Карпюк Аляксей, Карані

Карані

Раман

Карпюк Аляксей

Раман “Карані” – пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыв... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 1. Аповесці

Карпюк Аляксей

Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небяспекі, пражыць ціха ды спакойна. Але не Аляксей Карпюк. Яго цягнула, дзе наймацнейшыя выпрабаванні, у яго хапала спрыту, розуму, інтуіцыі, шанцаванн... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 2. Раман-быль, апавяданні

Карпюк Аляксей

Другі том двухтомніка выбраных твораў Аляксея Карпюка складае раман-быль “Вершалінскі рай”. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Чытач пазнаёміцца з дамарошчаным прарокам Альяшам Клімовічам, які стварыў секту, ўцягнуўшы ў яе не толькі мясцовых бабулек, але і прыбываючых здалёк шукальнікаў цудаў. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам “прарок”, застрэле... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том першы. Данута - аповесць, апавяданні, публіцыстыка

Карпюк Аляксей

Два тамы выбраных твораў Аляксея Карпюка, першы том адкрывае аповесць “Данута”, у якой каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выхаваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй беларускага хлапца багатую высакародную душу, прыродны розум, пяшчотнасць, прыкрытую сялянскай каструбаватасцю. Пераступіць умоўнасць... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя