be

Карпюк Аляксей

Карпюк Аляксей

Аляксей Карпюк, нарадзіўся 14.04.1920 г. у вёсцы Страшава на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.

Скончыў два класы польскай гімназіі ў Вільні. У 1939-1941 гг. вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. У час выканання дыверсіі на чыгунцы ў канцы 1942 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Увосень 1943 г. уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 г. быў камандзірам партызанскага атрада імя К.Каліноўскага на Гарадзеншчыне. У 1944-1945 гг. служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены. Скончыў аддзяленне ангельскай мовы Гарадзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага рана (1949-1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951-1953), у Гарадзенскім педінстытуце (1953-1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955-1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 г. - загадчык агенцтва «Інтурыст» (Горадня), з 1965 г. - сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 г. - упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977-1981 гг. - дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Горадні, з 1978 г. - зноў сакратар абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1953 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам ордэна «Віртуці Мілітары» (Польшча).

Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Памёр 14.07.1992 г.

У друку дэбютаваў у 1953 г. аповесцю «У адным інстытуце». Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах у 1980 г. і 1990-1991 гг.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».

Карпюк Аляксей. Выданьні

Сучасны канфлікт
epub

Сучасны канфлікт

Аповесць
Карпюк Аляксей

Аднойчы, памятаю, наш абласны цэнтр усхваляваў трагічны выпадак. Ад нашага горада ў поле вядзе кіламетраў з дзесяць стужка асфальту. Праклалі яе яшчэ немцы, яны збіраліся ў канцы асфальту нешта будаваць, не паспелі, пакінулі гораду трафей — шырокі і роўны, як стол, кавалак дарогі, які нікуды не вядзе.... Болей »

Не зусім гродзенскія гісторыі
epub

Не зусім гродзенскія гісторыі


Карпюк Аляксей

У клетцы вучоныя разглядзелі ўжо кожны закамарачак. Атам раздрабілі на асноўныя часткі, вават іх замералі і зважылі. Адкрылі дзіўную культуру шумераў. Раскапалі магутную Трою, шматпакутную Пампею. Расшыфравалі таямнічы тэкст майя. Здабылі з марскога бяздоння, паставілі пад акапы нават судны вікінгаў.... Болей »

Белая Дама
epub

Белая Дама

Аповесць
Карпюк Аляксей

Мне сказалі, што ў былым уніяцкім кляштары з'яўляецца прывід. Але я, вядома, адно пасмяяўся. Бо меў на гэта падставы. Хопіць, рознай дурноце верыў у дзяцінстве. Пра аднаго чорта-нячысціка колькі наслухаўся ды пападрыжэў. Звычайна прыкідваўся ён бараном. Прадаўшы парсюка і накупіўшы поўны палукашак падарункаў... Болей »

Рэквіем
epub

Рэквіем


Карпюк Аляксей

Як звычайна, сабраўся я на работу, ды пазванілі . з абкома — прыйсці туды. Мікіта Іванавіч Паляшчук з арганізацыйнага аддзела сустрэў мяне з таямнічай усмешкай: — Заходзь, заходзь, зараз пачуеш! Па яго твары відаць — чалавеку не церпіцца сказаць прыемную навіну. Я насцярожана прысеў. — Прыехаў пасол... Болей »

Франтавы дзённік
epub

Франтавы дзённік


Карпюк Аляксей

Пры арганізацыі партызанскага атрада мне было загадана камандзірам нашай брыгады Мікалаем Калістратавічам Вайцяхоўскім весці дзённік. Я тады з паперай дзяліцца думкамі і перажываннямі не ўмеў. Запісваў, бытта пад прымусам, неакуратна ды бессістэмна (часта заносіў на паперу звычайныя глупствы, а больш... Болей »

Партрэт
epub

Партрэт

Аповесць
Карпюк Аляксей

Разгар лета 1942 года. У пасляабедзенны час з Полацка ў «Дзямянскі кацёл» стартавала транспартная машына. Трохматорны «Юнкерс-52» у грузавых адвесках валок дзве тоны ладунку. У кабіне знаходзіліся: пілот — капітан Макс Ляўфэршток, бортмеханік Ганс Лебек, штурман-радыст Вільгельм Гофман і яшчэ адзін пасажыр.... Болей »

Развітанне з ілюзіямі
epub pdf

Развітанне з ілюзіямі

эсэ, апавяданні, дзённікі
Карпюк Аляксей

Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы... Болей »

Выбраныя творы
epub pdf

Выбраныя творы


Карпюк Аляксей

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны... Болей »

Белая Дама
pdf epub

Белая Дама

Аповесці
Карпюк Аляксей

Аповесць Аляксея Карпюка «Белая дама» - гэта, па-сутнасці, перасказаная нанова гісторыя, вычытаная ў старымм дзённіку, знойдзеным у схованцы манаскай кельі. Нераскрытыя злачынствы становяцца раскрытымі, сямейныя таямніцы – яўнымі, даўняя легенда, якая стагоддзямі абрастала ў неверагодныя падрабязнасці... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf epub

Выбраныя творы ў двух тамах

Том другі. Карані - раман, апавяданні.
Карпюк Аляксей

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org